Вацлаў Багдановіч

Апошняе абнаўленне: 18 сакавіка 2026
Вацлаў Багдановіч
Выдавец, даследчык.
Палітычны пераслед:

17 лютага 2026 года ў Мінску была затрымана сям’я Багдановічаў: сужэнцы Алена і Вацлаў разам з дочкамі Антанінай і Вікторыяй. Іх затрымалі ў сувязі з дзейнасцю ў выдавецтве «Тэхналогія». На волю былі адпушчаны толькі Алена і Антаніна Багдановічы. Вацлаў Багдановіч і Вікторыя Багдановіч, аўтары кніг на беларускай мове, засталіся за кратамі. У гэты дзень, паводле інфармацыі праваабаронцаў, былі затрыманы як мінімум 10 чалавек: выдаўцы, супрацоўнікі выдавецтваў, распаўсюднікі кніг. 

21 лютага 2026 года выдавецтва «Тэхналогія» паведаміла пра спыненне працы. 

3 сакавіка 2026 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» няісную «кааліцыю друкаваных выдавецтваў», у якую супрацоўнікі КДБ уключылі не звязаныя паміж сабой выдавецтвы і распаўсюднікаў кніг. Гэта выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску: «Kamunikat.org», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing». У сувязі з гэтым «фарміраваннем» у пераліку згадваюцца затрыманыя 17 лютага выдаўцы Зміцер Колас, Вацлаў Багдановіч і Алесь Яўдаха, а таксама Яраслаў Іванюк, Ігар Логвінаў і Андрэй Янушкевіч, якія знаходзяцца за мяжой.

13 сакавіка 2026 года Вацлаў Багдановіч прызнаны палітвязнем. 

Творчая дзейнасць:

Выдавец, даследчык.

У 1988 годзе заснаваў выдавецтва «Тэхналогія», спецыялізаванае на выпуску навуковай, даведачнай, навучальнай, мастацкай, нон-фікшн літаратуры. 

Публікацыі:

Вацлаў Багдановіч. Багдановічы. Гісторыя аднаго роду. 2024 год