Алесь Яўдаха

Апошняе абнаўленне: 18 сакавіка 2026
Алесь Яўдаха
Кнігараспаўсюднік.
Палітычны пераслед:

Неаднаразова трапляў пад палітычна матываваны пераслед.

У 2013 годзе быў аштрафаваны за распаўсюд кнігі «Маладафронтаўцы».

21 сакавіка 2017 года спецназ КДБ «Альфа» забраў яго ў межах справы «Белага Легіёна» адразу па заканчэнні літаратурнай прэміі «Дэбют». Быў 3 месяцы ў зняволенні.

17 лютага 2026 года Алесь Яўдаха быў затрыманы ў Мінску. У гэты дзень, паводле інфармацыі праваабаронцаў, былі затрыманы як мінімум 10 чалавек: выдаўцы, супрацоўнікі выдавецтваў, распаўсюднікі кніг. 

3 сакавіка 2026 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» няісную «кааліцыю друкаваных выдавецтваў», у якую супрацоўнікі КДБ уключылі не звязаныя паміж сабой выдавецтвы і распаўсюднікаў кніг. Гэта выдавецтвы, якія друкуюць кнігі па-беларуску: «Kamunikat.org», «Lohvinau Publishing House», «Andrei Yanushkevich Publishing». У сувязі з гэтым «фарміраваннем» у пераліку згадваюцца затрыманыя 17 лютага выдаўцы Зміцер Колас, Вацлаў Багдановіч і Алесь Яўдаха, а таксама Яраслаў Іванюк, Ігар Логвінаў і Андрэй Янушкевіч, якія знаходзяцца за мяжой.

13 сакавіка 2026 года Алесь Яўдаха прызнаны палітвязнем.

Творчая дзейнасць:

Заснаваў інтэрнэт-кнігарню knihi.by для распаўсюду беларускай літаратуры па ўсім свеце.