Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі:
Павал Бераговіч — старшыня фонду “Вяртанне”, фундатар прэміі;
Анатоль Івашчанка — паэт, празаік, лаўрэат прэміі “Дэбют” у 2016 годзе;
Віктар Казько — пісьменнік, лаўрэат прэміі Гедройца ў 2015 годзе;
Наста Кудасава — паэтка;
Таццяна Нядбай — паэтка, лаўрэатка прэміі “Дэбют” у 2015 годзе;
Міхась Скобла — паэт, перакладчык, эсэіст;
Ціхан Чарнякевіч — літаратуразнаўца, перакладчык, літаратурны крытык.
Прэмія была заснаваная ў 2010 годзе і прысуджаецца штогод за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу, напісаную на беларускай мове ці перакладзеную на яе, аўтару або перакладчыку ва ўзросце да 35 гадоў на момант выдання кнігі. “Дэбют” ушаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч, і ўручаецца ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Мастацкі пераклад”.
Арганізатары прэміі: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд “Вяртанне”.