У мінскім Прэс-клубе журы прэміі імя Карласа Шэрмана абвясціла імя першага лаўрэата. Ім стаў перакладчык фінскага эпасу “Калевала” Якуб Лапатка. Пераможца атрымаў чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000 у.а.
Літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана ў галіне мастацкага перакладу была заснаваная Дабрачынным фондам “Вяртанне”, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-Цэнтрам у 2016 годзе.
Першы шорт-ліст прэміі імя Карласа Шэрмана выглядаў наступным чынам:
1. Павел Касцюкевіч з перакладам з ангельскай мовы кнігі Дугласа Адамса “Аўтаспынам па галактыцы” (Логвінаў)
2. Францішак Корзун з перакладам з ангельскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Лісты Круцяля” (Галіяфы)
3. Якуб Лапатка з перакладам з фінскай мовы кнігі “Калевала” (Зміцер Колас)
4. Алесь Пяткевіч з перакладам з польскай мовы кнігі Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя” (ТАА «Гайсак»)
5. Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Іржы Кратахвіла “Ляжаць, шэльма!” (Логвінаў)
6. Юлія Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Патрыка Оўржэдніка “Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя” (Логвінаў)
Таксама ў той жа дзень былі ўручаныя дзве тпрэміі Беларускага ПЭН-цэнтра – прэмія імя Алеся Адамовіча і прэмія імя Францішка Багушэвіча.