Журы прэміі за найлепшую беларускую перакладную кнігу імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў.
1. Апошні колер лета, Адальстэйн Аўсберг. Пераклад з ангельскай Марыі Пушкінай. Крок
2. Аўтаспынам па галактыцы, Дуглас Адамс. Пераклад з ангельскай Паўла Касцюкевіча. Логвінаў
3. Багам ночы роўныя, Сяргей Пясецкі. Пераклад з польскай Алеся Пяткевіча. ТАА «Гайсак»
4. Бортнік Ігнат і скарб пушчы, Томаш Самойлік. Пераклад з польскай Вольгі Гуд. Галіяфы
5. Доля праўды, Зыгмунт Мілашэўскі. Пераклад з польскай Марыны Казлоўскай. Логвінаў
6. Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя, Патрык Оўржэднік. Пераклад з чэшскай Юліі Сматрычэнкі. Логвінаў
7. Жыткаўскія багіні, Катаржына Тучкава. Пераклад з чэшскай Святланы Рогач, Логвінаў
8. Казкі, Вільгельм Гаўф. Пераклад з нямецкай Iгара Крэбса, Альгерда Бахарэвіча, Наталлі Давыдоўскай, Аляксея Жбанава, Уладзіміра Папковіча*. Кнігазбор
9. Калевала. Пераклад з фінскай Якуба Лапаткі. Зміцер Колас
10. Лісты Круцяля, Клайв Стэйплз Льюіс. Пераклад з ангельскай Францішка Корзуна. Галіяфы
11. Ляжаць, шэльма! Іржы Кратахвіл. Пераклад з чэшскай Сяргея Сматрычэнкі. Логвінаў
12. Мама Му ў басейне, Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст. Пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. Логвінаў
13. Найлепшы з усіх светаў, Ірэна Брэжна. Пераклад з нямецкай Лізаветы Касмач. Логвінаў
14. Нататкі пра Шэрлака Холмса, Артур Конан Дойл. Пераклад з ангельскай Алены Казловай, Кацярыны Маціеўскай, Алены Пятровіч, Марыі Мартысевіч, Ганны Янкуты, Сержука Мядзведзева. Кнігазбор
15. Рыбіна кроў, Iржы Гаічак. Пераклад з чэшскай Святланы Рогач. Логвінаў
У доўгім спісе на прэмію – 15 кніг, перакладзеных з 6 моваў 23 перакладчыкамі (22 з іх могуць прэтэндаваць на прэмію або яе частку), выдадзеных у 6 выдавецтвах.
Усяго сёлета на конкурс была дасланая 21 кніга. Іх пераклалі з 8 моваў 34 перакладчыкі і выдалі 7 выдавецтваў.
У склад журы прэміі за найлепшую беларускую перакладную кнігу за 2015 г. увайшлі: Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева.
Цырымонія ўзнагароджання мае адбыцца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана – 25 кастрычніка. Пераможца атрымае чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000 у.а.
Прэмія імя Карласа Шэрмана заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам і Дабрачынным фондам “Вяртанне”. Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню.
Уся актуальная інфармацыя з’яўляецца на старонцы Прэміі ў ФБ.
*Сябры журы, калі творы ў іх перакладзе апублікаваныя ў намінаваных кнігах, у выпадку перамогі гэтых кніг не маюць права прэтэндаваць на ўзнагароду.