1 чэрвеня ў гатэлі “Renaissance” ўручылі прэмію Гедройца за найлепшую кнігу 2014 года. Лаўрэатам прэміі зрабіўся Віктар Казько з кнігай “Час збіраць косці”, які і атрымаў чэк ад IdeaBank.
Другое месца — Таццяна Барысік з кнігай “Жанчына і леапард”. Узнагарода за другое месца — творчая стыпендыя на востраве Готланд (Швецыя).
Трэцяе месца атрымаў Альгерд Бахарэвіч за кнігу “Дзеці Аліндаркі”. Прыз — творчая стыпендыя ў Вентспілсе (Латвія).
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.
Пераможцам чытацкага галасавання зрабіўся Віктар Казько з кнігай “Час збіраць косці”.
Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”.