8 красавіка 2019
Абвесцілі пераможцу прэміі імя Міхала Анемпадыстава
Прэмію атрымаў мастак з Санкт-Пецярбурга Грыгорый Кацнэльсон.
26 ліпеня 2018
Беларускі пісьменнік Максім Кутузаў стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі
Беларускі пісьменнік атрымаў узнагароду для дэбютантаў са сваёй кнігай «Князь-ваўкалак», якую ён напісаў ва ўзросце 20 гадоў.
1 чэрвеня 2015
Уручаная прэмія Гедройца 2015
1 чэрвеня ў гатэлі “Renaissance” ўручылі прэмію Гедройца за найлепшую кнігу 2014 года. Лаўрэатам прэміі зрабіўся Віктар Казько з кнігай “Час збіраць косці”, які і атрымаў чэк ад IdeaBank.
18 кастрычніка 2014
Кнігу Ігара Бабкова назвалі найлепшым усходнееўрапейскім раманам
Пісьменнік атрымаў літаратурную прэмію Вышаградскай групы.
2 чэрвеня 2014
Уручаная прэмія Гедройца 2014
Прэмію Гедройца за найлепшую кнігу 2013 года атрымаў Ігар Бабкоў
11 кастрычніка 2013
11 кастрычніка 2013 г.
Як нам стала вядома, рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адклікана ліцэнзія выдаўца І.П.Логвінава, выдадзеная яму 8 красавіка 2009 года. На наш погляд, гэтае рашэнне не было бесстароннім і не мела дастатковых прававых падстаў, перш за ўсё ў сувязі з тым, што выдавец І.П.Логвінаў не быў папярэджаны аб месцы і парадку разгляду гэтага пытання, не атрымаў магчымасці пазнаёміцца з сутнасцю прад’яўленых да выдаўца прэтэнзій і, адпаведна, даць тлумачэнні па сутнасці справы.
8 кастрычніка 2013
Ірына Халіп і Том Стопард падзялілі брытанскую прэмію ПЭН-клуба / Пінтэра
Драматург Том Стопард атрымаў сёлета прэмію Пінтэра ў Брытанскай бібліятэцы ў Лондане. Пра перамогу Стопарда было вядома некалькі дзён таму, але тое, што беларуская журналістка Ірыну Халіп стала суатрымальніцай пісьменніцкай узнагароды за мужнасць, абвясцілі толькі сёння.