Людзі Слова ў няволі (31)
Пошук

“Сустрэча з Гедройцам” 23 сакавіка ў Магiлёве


23 сакавіка ў Магiлёве ў Цэнтры "Кола" (завулак Чкалава, 16) Беларускі ПЭН-цэнтр ладзіць другую з серыі “Сустрэч з Гедройцам”.

23 сакавіка ў Магiлёве ў Цэнтры “Кола” (завулак Чкалава, 16) Беларускі ПЭН-цэнтр ладзіць другую з серыі “Сустрэч з Гедройцам”. Да чытачоў прыедуць Альгерд Бахарэвіч і Ігар Бабкоў, а вядоўцам імпрэзы будзе Андрэй Хадановіч. У 2012 і 2013 гадах Альгерда Бахарэвіча ганаравалі ІІ прэміяй Ежы Гедройца за “Малую медычную энцыклапедыю…” і “Гамбурскі рахунак…”. Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладчык, лаўрэат прэміі Ежы Гедройца 2014 года за раман “Хвілінка”.

Беларускі ПЭН-Цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча плануе цягам некалькіх тыдняў зладзіць “Сустрэчы з Гедройцам” у Гомелі, Магілёве, Гародні і Беластоку. Арганізатары прэміі Ежы Гедройца лічаць важным прадставіць прызёраў і пераможцаў прэміі не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах, а таксама за межамі краіны.