Доўгі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча 2026 года (за творы 2025 года)

Апошняе абнаўленне: 20 ліпеня 2026
Доўгі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча 2026 года (за творы 2025 года)

Беларускі ПЭН абвяшчае доўгі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча. Узнагарода адзначае творы і праекты, якія дапамагаюць асэнсоўваць сучаснасць, захоўваюць памяць пра ключавыя падзеі нашага часу і ўзнімаюць важныя грамадскія пытанні. Прэмія таксама ўшаноўвае спадчыну пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.

Сёлета ў конкурсе прэміі ўдзельнічалі 23 творы розных жанраў і фарматаў – мастацкая і дакументальная проза, паэзія, журналістыка, мультымедыйныя праекты і ініцыятывы вуснай гісторыі. Паводле вынікаў галасавання журы сфармавала доўгі спіс, у які ўвайшлі 13 намінантаў.

Доўгі спіс:
  1. Зборнік «Беларускія галасы з Познані» – Павел Залескі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
  2. Кніга «Гайд палітзняволення» – ананімная каманда (праект 361.1, 2025)
  3. Зборнік «Голас пакалення свабоды» – Сяргей Сашук (выдавецтва «Полацкія лабірынты», 2025)
  4. Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі» – Вольга Касцюк (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
  5. Зборнік «Іду да вас, людзі» – укладальніца і рэдактарка Алена Казлова (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
  6. Відэа «Как беларусы живут после тюрьмы: иллюзия свободы» – Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
  7. Зборнік «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га» – укладальнікі Алена Карасцялёва, Віктар Шадурскі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
  8. Рэпартаж «Падляшскі трыпціх паўстання» – Вольга Сямашка (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
  9. Рэпартаж «Памяць у Свіслачы» – Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
  10. Раман «Пентаквантар» –  Арцём Шуканаў (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
  11. Раман «Слон» – Саша Філіпенка (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
  12. YouTube-канал інтэрв’ю «ТОК | TALK» – Наста Роўда (@TOK_talk, 2025)
  13. Раман «Эйфарыя»  –  Марыя Пархімчык (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)

Паводле правіл статута і рэгламенту, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і публіцыстычныя артыкулы, падкасты, радыйныя рэпартажы, медыяпраекты і відэацыклы. Мэты прэміі застаюцца нязменнымі – ушанаванне памяці Алеся Адамовіча і ўганараванне твораў, што адгукаюцца на самыя актуальныя і балючыя пытанні сучаснасці. 

Лаўрэаты мінулага сезона:

  • За гуманістычнае асэнсаванне беларускага турэмнага досведу з перспектывы дзяцей рэпрэсаваных бацькоў прэмію імя Алеся Адамовіча атрымала Вольга Вялічка і кніга «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» (выдавецтва «Gutenberg Publisher»).
  • За смеласць і суперажыванне ва ўмовах дыскрымінацыі і гвалту ўганаравана частка кнігі «Цела таксама архіў» аўтарства Насты Манцэвіч (выдавецтва «Пфляўмбаўм»).
  • Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай сайт www.spring96.org праваабарончага цэнтра «Вясна» за 25-гадовае паслядоўнае ўсебаковае асвятленне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Арганізатар прэміі – Беларускі ПЭН. Сачыце за навінамі: penbelarus.org