Запрашаем да ўдзелу ў пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця – узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.
Прэмія імя Ежы Гедройця існуе з 2012 года і сёння з’яўляецца галоўнай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі. Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
У мінулым сезоне на ўрачыстай цырымоніі ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску былі ўганараваны: Сяргей Дубавец з кнігай «Занзібар: сталеньне маладой душы» (I месца), Югася Каляда з кнігай «Перамена месцаў» (II месца) і Зміцер Дзядзенка з кнігай «Гульні Цырцэі» (III месца).
Падрабязны рэпартаж з цырымоніі XIV прэміі можна прачытаць на сайце Беларускага ПЭНа.
Хто можа намінаваць?
Аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы і аргкамітэт.
Што можна намінаваць?
На прэмію прымаюцца кнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2025 года ў адным з дапушчальных фарматаў: папяровым, электронным, аўдыя.
Калі падаваць заяўкі?
Старт збору заявак – 18 лютага 2026 года.
Апошні дзень прыёму заявак – 3 сакавіка 2026 года (да 23:59 беларускага часу).
Як прыняць удзел?
Каб намінаваць кнігу, запоўніце, калі ласка, спецыяльную форму па спасылцы. У выпадку тэхнічных перашкод электронную версію вашай кнігі або аўдыякнігу разам з вокладкай (у фарматах jpeg, jpg або png) можна даслаць на электронны адрас арганізатараў [email protected]. У тэме ліста абавязкова пазначце назву кнігі і імя аўтара/аўтаркі/аўтараў!
Падрабязнасці ўдзелу
З умовамі і правіламі можна азнаёміцца на сайце:
Хто будзе абіраць пераможцу?
Журы прэміі імя Ежы Гедройця – аўтарытэтныя і дасведчаныя асобы з розных сфер літаратурнай і культурніцкай дзейнасці: пісьменнікі, крытыкі, перакладчыкі. Іх імёны будуць абвешчаны неўзабаве.
Сачыць за навінамі можна на сайце прэміі.
Навіны будуць выходзіць таксама на сайтах і ў сацыяльных сетках арганізатараў, на старонцы прэміі ў Facebook і Instagram. З усімі пытаннямі, звязанымі з прэміяй, звяртайцеся на [email protected].
Чакаем вашых заявак!