Доўгі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця

Апошняе абнаўленне: 25 жніўня 2025
Доўгі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця

Арганізатары прэміі радыя абвясціць выбар журы  прэміі Ежы Гедройця пасля галасавання за доўгі спіс гэтага сезона. Паводле статута, у яго мусяць уваходзіць 12 кніг, аднак сёлета журы выбрала ў спіс 13 выданняў:

«У часе пасяджэння, прысвечанага вызначэнню доўгага спіса, журы прэміі Гедройця прыняло рашэнне павялічыць колькасць пунктаў доўгага спіса да трынаццаці ў звязку з супадзеннем галасоў за дванаццатую і трынаццатую пазіцыі ў дадатковым галасаванні».

ДОЎГІ СПІС
прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год

  1. «Мое баба – Діректор морга» – Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыд);
  2. «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);
  3. «Вольнеры. Бясконцы дзень» – Валер Гапееў (выдавецтва «Янушкевіч»);
  4. «Гульні Цырцэі. Раман» – Зміцер Дзядзенка (фонд Kamunikat.org);
  5. «Занзібар. Сталенне маладой душы» – Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);
  6. «Стрыжэ і піша» – Сяргей Календа (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);
  7. «Перамена месцаў» – Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўбаўм»);
  8. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» – Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»);
  9. «Апошняе пакаленне» – Макар (выдавецтва «Янушкевіч»);
  10. «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» – Аляксей Правалоцкі (выдавецтва «Янушкевіч»);
  11. «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» – Анка Упала (выдавецтва «Alena Kazlova»);
  12. «Гвалт» – Аляксандр Чарнуха (выдавецтва «Янушкевіч»);
  13. «Забойства на вуліцы Макаёнка» – Клёк Штучны (аўдыявыдавецтва «Audiobooks.by» і выдавецтва «Янушкевіч»).

З гэтага спісу будзе сфармаваны кароткі спіс (6 пазіцый), а пасля вызначацца лаўрэаты прэміі – кнігі, што атрымаюць першае, другое і трэцяе месцы.

Журы прэміі

Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця традыцыйна аб’ядноўвае вядомых літаратараў і літаратарак, даследчыкаў і даследчыц беларускага пісьменства. Кампетэнтнасць і розныя перспектывы гэтых людзей дазваляюць зрабіць шматбаковую і грунтоўную ацэнку кніг. Менавіта яны вызначаюць творы, якія найбольш ярка дэманструюць літаратурную якасць, актуальнасць і сілу беларускага слова.

Публічныя сябры журы гэтага сезона:

  • Катажына Дрозд-Урбаньска — беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта;
  • Сяргей Кавалёў — літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар навуковага часопіса «Studia Białorutenistyczne»;
  • Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
Што такое прэмія імя Ежы Гедройця?

Заснаваная ў 2012 годзе, літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця стала адной з найбольш прэстыжных узнагарод у беларускай культурнай прасторы. Яна адзначае значныя творчыя дасягненні, падтрымлівае аўтараў і аўтарак, фармуе вобраз сучаснай беларускай літаратуры.

Падрабязней пра асобу Ежы Гедройця можна прачытаць у нашых матэрыялах:

Ежы Гедройць: Я – апошні грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага (ч. 1)
Ежы Гедройць: месца ў гісторыі і вечная павага (ч. 2)

Арганізатары

Прэмія арганізуецца Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча ў Мінску і Польскага інстытута.

Сачыце за навінамі на сайтах арганізатараў penbelarus.org і bellit.info, а таксама ў сацыяльных сетках!

Сацсеткі прэміі: Instagram, Facebook.