Цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча адбудзецца ў Берліне

Апошняе абнаўленне: 18 кастрычніка 2024
Цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча адбудзецца ў Берліне

20 кастрычніка адбудзецца цырымонія ўзнагароджання прэміяй Алеся Адамовіча за найлепшы публіцыстычны твор, апублікаваны ў 2023 годзе.

Цырымонія пройдзе падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, які на гэтых выхадных пачне сваю працу ў Берліне. То запрашаем беларусак і беларусаў Германіі на ўрачыстае ўзнагароджанне прэміяй Алеся Адамовіча: 20 кастрычніка, 18:30, пляцоўка А, Берлін, Hotel Continental, Art Space in Exile, Elsenstraße 87.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭНам і масмедыя ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў. Першыя два гады прэмія ўручалася 3 верасня, у дзень нараджэння Алеся Адамовіча.

Мэты прэміі: ушанаваць памяць Алеся Адамовіча; адзначыць найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.

Лаўрэатамі прэміі ў мінулым годзе сталі:

  • Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу», за актуалізацыю традыцый еўрапейскага рэпартажу;
  • Максім Знак з кнігай «Зэкамерон», за чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў нечалавечых умовах.

Даведацца пра прэмію больш можна на нашым сайце.