Працягваем дзяліцца галоўнымі навінамі паэтычнай прэміі! Сёлета журы вызначаюць пераможцаў адразу за два папярэднія гады. Поўны спіс за 2022 год ужо апублікаваны.
Час агучыць поўны спіс прэміі за 2023 год – ён складаецца з 17 кніг:
- Валянціна Аксак, «Уцёкі з Палесся» (фонд «Kamunikat.org»)
- Марыя Бадзей, «Мёд і дым» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
- Вера Бейка, «Спевы на золку» (назва кнігі і імя аўтаркі не абвяшчаюцца публічна)
- Марыя Ізмер, «Сон зямлі» (назва кнігі і імя аўтаркі не абвяшчаюцца публічна)
- Артур Камароўскі, «Я і ёсць забаронены сцяг» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
- Артур Камароўскі, «Corpus Vile» (выдавецтва «Skaryna Press»)
- Майстар гульні, «Кніга» (назва кнігі і імя аўтара не абвяшчаюцца публічна)
- Ганна Комар, «Вызвалі або бяжы» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
- Ганна Комар, «Трыпутнік / Ribwort» (выдавецтва «3TimesRebel Press»)
- Наста Кудасава, «Я працягваю» (выдавецтва «hochroth Minsk»)
- Алесь Плотка, «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine» (выдавецтва «Skaryna Press»)
- Дзмітрый Рубін, «Выпадак» (выдавецтва «Skaryna Press»)
- Андрэй Скурко, «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі» (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)
- Ева Арлова, «Невядомы маршрут» (назва кнігі і імя аўтара не абвяшчаюцца публічна)
- Андрэй Сцепанюк, «Зямля над белай ракой» (праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2023)
- Віктар Сямашка, «Аўтар мае рацыю заўжды» (выдавецтва «Agencja Wydawnicza Ekopress»)
- Ганна Шакель, «Цела мігдалу» (выдавецкая ініцыятыва «Вільма»)
Сёлета на прэміі Наталлі Арсенневай за 2023 год прадстаўленыя дзевяць выдавецтваў з Беларусі, Польшчы, Германіі і Вялікабрытаніі. Лідарам паводле колькасці намінантаў стала выдавецтва Дзмітрыя Строцава «hochroth Minsk». Тры паэтычныя зборнікі са спісу былі выдадзеныя выдавецтвам «Skaryna Press».
Згодна са статутам прэміі, намінанты і намінанткі маюць права дзеля бяспекі захаваць ананімнасць і абраць зашыфраваны ўдзел. У такім выпадку іх імёны схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюцца і назвы твораў. Прозвішчы будуць абвешчаныя толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў.
Працягвайце сачыць за навінамі і не прапусціце цырымонію ўзнагароджання прэміі!
Паэтычная прэмія была заснаваная ў гонар Наталлі Арсенневай, выдатнай паэткі і зоркі літаратуры Заходняе Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Малітва» («Магутны Божа»), якая працягвала сваю дзейнасць на эміграцыі, уносячы неацэнны ўклад у захаванне і развіццё беларускай культуры і літаратуры. Арганізацыяй прэміі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, якія выступаюць за падтрымку і развіццё беларускай літаратурнай традыцыі.