Рэкамендацыі падрыхтаваў Беларускі ПЭН
у супрацы з
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Грамадска-культурная кампанія «Будзьма беларусамі!»
Уступ
Гэты дакумент складзены на аснове аналізу гадавых справаздач Беларускага ПЭНа аб парушэннях у сферы культуры ў Беларусі, маніторынгаў парушэння моўных правоў у Беларусі Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і іншых адкрытых даследаванняў і экспертных матэрыялаў, апублікаваных незалежнымі аналітычнымі цэнтрамі і грамадскімі арганізацыямі.
Беларускіх дзеячаў культуры мы прызнаем абаронцамі культурных правоў, абапіраючыся на а) сітуацыю ў культурнай сферы Беларусі і ролю дзеячаў культуры ў краіне; б) даклад Спецыяльнага дакладчыка ў галіне культурных правоў пра абаронцаў культурных правоў (2020 г.) (A/HRC/43/50).
Падтрымалі
Беларускія арганізацыі культуры:
Тэлеграм-канал “Свяшчэнны Белавуд”
Art Corporation MTÜ
Тутэйшы Тэатр
Free Belarus Center
Годна
музычны дабрачынны рух Belarus Outside Sound System
Fundacja Tutaka
таварыства “Чабор”
Музей Вольнай Беларусі
Belarusian Community RAZAM e.V.
Беларуская Рада культуры
Выдавецкая ініцыятыва ПЦ «Вясна» «Беларуская турэмная літаратура»
Непублічна рэкамендацыі падпісаныя таксама адной арганізацыяй
Міжнародныя арганізацыі:
PEN America
Міжнародны ПЭН (PEN International)
PEN Flanders Belgium
Беларусь
- Неадкладна спыніць катаванні, у тым ліку практыку incommunicado, у дачыненні да дзеячаў культуры і усіх іншых асобаў.
- Неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных дзеячаў культуры.
- Неадкладна спыніць практыку палітычнага пераследу дзеячаў і працаўнікоў культуры за законнае ажыццяўленне імі правоў і свабод чалавека, у тым ліку свабоды выказвання меркаванняў і свабоды творчасці.
- Зрабіць неабходныя заканадаўчыя, адміністрацыйныя і судовыя захады для забеспячэння бяспечных умоў рэалізацыі творчай дзейнасці і культурных праектаў, а таксама для захавання і развіцця беларускай культуры ў Беларусі.
- Забяспечыць эфектыўныя сродкі прававой абароны і рэабілітацыі для ўсіх ахвяраў парушэнняў свабоды выказвання меркаванняў.
- Спыніць дыскрымінацыйныя практыкі пераследу дзеячаў культуры ў выгнанні, у тым ліку крымінальны пераслед завочна, а таксама адмяніць дыскрымінацыйны Указ № 278, які неабгрунтавана абмяжоўвае правы дзеячаў культуры ў выгнанні на атрыманне ад беларускіх консульскіх службаў неабходных дакументаў (у прыватнасці, пашпартоў грамадзяніна).
- Спыніць практыку дыфамацыі ў дачыненні да дзеячаў і працаўнікоў культуры.
- Спыніць выкарыстанне культуры для ідэалагічнага абслугоўвання інтарэсаў органаў улады, апраўдання расійскай агрэсіі ва Украіне і іншых мэтаў прапаганды і дэзінфармацыі.
Іншыя краіны
- Працягнуць ціск на беларускія ўлады дзеля неадкладнага спынення катаванняў, вызвалення палітычных зняволеных, у тым ліку дзеячаў культуры, і спынення практыкі пераследу як дзеячаў культуры, так і іншых людзей паводле прыкметы выкарыстання беларускай мовы як сродку публічных зносін.
- Рэкамендаваць міжнародным арганізацыям, якія працягваюць працу ўнутры Беларусі, вярнуць у парадак дня выкарыстанне беларускай мовы ў сваіх публічных мерапрыемствах і камунікацыі.
- Пашырыць магчымасці падтрымкі культурных праектаў і ініцыятыў, дзеячаў культуры, якія знаходзяцца ўнутры Беларусі і прасоўваюць дэмакратычны парадак дня. Пры адсутнасці падтрымкі для беларускай культуры з боку беларускай дзяржавы і ў сітуацыі бесперапынных рэпрэсій, а таксама грунтуючыся на перакананні, што развітая культура з’яўляецца падставай фармавання стабільнага дэмакратычнага асяроддзя, беларуская культура (з асаблівай увагай да беларускамоўнай) унутры Беларусі павінна быць адным з прыярытэтаў праграм падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці з аптымізацыяй справаздачнасці з меркаванняў бяспекі. Нягледзячы на абмежаванні на публічную культурную дзейнасць, многія дзеячы культуры і ініцыятывы працягваюць працаваць у краіне. Паводле палітычных прычын гэтыя людзі маглі быць звольнены з папярэдніх месцаў працы без магчымасці далейшага працаўладкавання ў Беларусі і пазбаўлены крыніц даходу. Важна даць ім магчымасць працягваць сваю культурную дзейнасць і падтрымліваць іх фінансава, даючы магчымасць заставацца ў прафесіі, каб пазбегнуць страты прафесійнага ўзроўню.
- Пашырыць магчымасці падтрымкі культурных праектаў, якія знаходзяцца па-за Беларуссю. Культура ў эміграцыі служыць аб’яднальнай сілай для беларускіх эмігрантаў. Паколькі многія актыўныя і свядомыя грамадзяне пакінулі Беларусь, існуе высокі попыт на ўдзел у культурным жыцці і доступ да культурных прадуктаў. Магчымасць захоўваць сувязь з беларускай культурай за мяжой дазволіць ім заставацца ўцягнутымі ў Беларускі парадак дня і працягваць падтрымліваць дэмакратычныя змены ў Беларусі. Дзеячы культуры, якія знаходзяцца ў Беларусі (у тым ліку культурныя менеджары і культурныя медыя) могуць непублічным чынам удзельнічаць у праектах, што рэалізуюцца за мяжой, застаючыся часткай прафесійнай супольнасці.
- Зрабіць захады па спрашчэнні працэдур легалізацыі беларускіх дзеячаў культуры (у тым ліку культурных менеджараў і культурных медыя) у выгнанні, уключаючы пытанні атрымання віду на жыхарства, travel дакумента, які замяняе пашпарт, прызнання дакументаў без апастылізацыі ў сувязі з немагчымасцю яе атрымаць, выдачы віз у Беларусі для сваякоў вымушаных эмігрантаў для іх наведвання і г. д.
- Выступіць з заклікам да прыватных кампаній, у тым ліку банкаў, спыніць практыку дыскрымінацыі беларусаў і зрабіць захады па спрашчэнні працэдур для беларусаў, уключаючы пытанні адкрыцця і функцыянавання банкаўскіх рахункаў.
- Зрабіць захады па забеспячэнні спрыяльных умоў для функцыянавання беларускіх арганізацый культуры ў выгнанні ў новых юрысдыкцыях, уключаючы пытанні інстытуцыйнай падтрымкі.
- Працягваць аказваць палітычную падтрымку беларускім дзеячам і арганізацыям культуры ў выгнанні на міжнародным узроўні.
- Працягваць маніторынг сітуацыі з бяспекай дзеячаў культуры і сітуацыі з правамі чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры і культурнымі правамі ў Беларусі, а таксама праблем, з якімі сутыкаюцца дзеячы культуры ў выгнанні.
- Працягваць трымаць пытанне палітычнага пераследу беларускіх дзеячаў культуры (у тым ліку культурных менеджараў і культурных медыя) у міжнародным парадку дня, а таксама дэманстраваць міжнародную салідарнасць з палітычнымі зняволенымі дзеячамі культуры і дзеячамі культуры ў выгнанні.
Міжнародная супольнасць
- Беларускія дзеячы культуры, якія дзейнічаюць у імя грамадскіх інтарэсаў, павінны быць вылучаны як асобная мэтавая група для маніторынгу, абароны і падтрымкі. Яны павінны ўключацца ў праграмы, накіраваныя на абарону свабоды выказвання меркаванняў у Беларусі, бо яны граюць ключавую ролю ў абароне культурных правоў паводле міжнародных стандартаў і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Спецыяльнага дакладчыка ў галіне культурных правоў аб абаронцах культурных правоў (2020 г.) (A/HRC/43/50).
- Працягнуць ціск на беларускія ўлады дзеля неадкладнага спынення катаванняў, вызвалення палітычных зняволеных дзеячаў культуры і спынення практыкі пераследу дзеячаў культуры.
- Рэкамендаваць міжнародным арганізацыям, якія працягваюць працу ўнутры Беларусі, вярнуць у парадак дня выкарыстанне беларускай мовы ў сваіх публічных мерапрыемствах і камунікацыі.
- Пашырыць магчымасці падтрымкі культурных праектаў і дзеячаў культуры, якія знаходзяцца ўнутры Беларусі і трымаюцца дэмакратычнага парадку дня. У адсутнасць падтрымкі для беларускамоўнай культуры з боку беларускай дзяржавы і ў сітуацыі бесперапынных рэпрэсій, а таксама грунтуючыся на перакананні, што развітая культура з’яўляецца падставай фармавання стабільнага дэмакратычнага асяроддзя, беларуская культура (з асаблівай увагай да беларускамоўнай) унутры Беларусі павінна быць адным з прыярытэтаў праграм падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці з мінімізацыяй справаздачнасці з меркаванняў бяспекі. Нягледзячы на абмежаванні на публічную культурную дзейнасць, многія дзеячы культуры і ініцыятывы працягваюць працаваць у краіне. Паводле палітычных прычын гэтыя людзі маглі быць звольнены з папярэдніх месцаў працы і пазбаўлены крыніц даходу. Важна даць ім магчымасць працягваць сваю культурную дзейнасць і падтрымліваць іх фінансава.
- Пашырыць магчымасці падтрымкі культурных праектаў, якія знаходзяцца па-за Беларуссю. Культура ў эміграцыі служыць аб’яднальнай сілай для беларускіх эмігрантаў. Паколькі многія актыўныя і свядомыя грамадзяне пакінулі Беларусь, існуе высокі попыт на ўдзел у культурным жыцці і доступ да культурных прадуктаў. Магчымасць захоўваць сувязь з беларускай культурай за мяжой дазволіць ім заставацца ўцягнутымі ў беларускі парадак дня і працягваць падтрымліваць дэмакратычныя змены ў Беларусі. Дзеячы культуры (у тым ліку культурныя менеджары і культурныя медыя), якія знаходзяцца ў Беларусі, могуць непублічным чынам удзельничаць у праектах, што рэалізуюцца за мяжой, застаючыся часткай прафесійнай супольнасці.
- Працягваць маніторынг сітуацыі з бяспекай дзеячаў культуры і сітуацыі з правамі чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры і культурнымі правамі ў Беларусі, а таксама праблем, з якімі сутыкаюцца дзеячы культуры ў выгнанні.
- Працягваць трымаць пытанне палітычнага пераследу беларускіх дзеячаў культуры ў міжнародным парадку дня, а таксама дэманстраваць міжнародную салідарнасць з палітычнымі зняволенымі дзеячамі культуры і дзеячамі культуры ў выгнанні.
Каб патрымаць рэкамендацыі, калі ласка запоўніце кароткую форму.
Дадатковыя дакументы і карысныя спасылкі:
- (БЕЛ) Маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. Беларусь, 2023 год. /2024/02/26/manitoryng-parushennyau-kulturnyh-pravou-i-pravou-chalaveka-u-dachynenni-da-dzeyachau-kultury-belarus-2023-god.html
- Belarus in the shadow of Russia’s aggression against Ukraine. Lublin 2023 https://ies.lublin.pl/wp-content/uploads/2023/08/ies_policy_papers_no_2023-005.pdf
- The cultural sector in Belarus in 2022 – 2023. Repressions. Trends /en/2023/09/08/the-cultural-sector-in-belarus-in-2022-2023-repressions-trends.html Сфера культуры Беларусі ў 2022–2023 гадах. Рэпрэсіі. Тэндэнцыі /2023/09/08/sfera-kultury-belarusi-v-2022-2023-godah-repressii-tendenczii.html
- Russification in the cultural sphere of Belarus 2022-2023 /en/2023/12/26/rusifikaczyya-belarusi-sfera-kultury.html Русіфікацыя Беларусі: сфера культуры (2022-2023 гг.) /2023/12/26/rusifikacziya-belarusi-sfera-kultury.html
- (ENG) Survey of violations of language rights in Belarus from January 1st to June 30th 2023 (BY) Агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2023 года https://bellit.info/manitorynh/ahljad-parushennjau-mounykh-pravou-u-bjela-4.html
- Overview of language rights violations in Belarus during the second half of 2023 https://bellit.info/manitorynh/overview-of-language-rights-violations-in-belarus-during-the-second-half-of-2023.html
- Доклад Специального докладчика в области культурных прав о защитниках культурных прав (2020 г.) (A/HRC/43/50)