Сталі вядомыя пераможцы Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

Апошняе абнаўленне: 22 лістапада 2025
Сталі вядомыя пераможцы Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

Сябры журы двух сезонаў Прэміі імя Карласа Шэрмана абралі пераможцаў у трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай літаратуры”. Цырымонія ўручэння адбылася 22 лістапада ў Варшаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.

Сёлета намінанты і сябры журы маглі скарыстацца шыфраваннем, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі. 

У журы прэміі 2023 года увайшлі: філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар Сяргей Сматрычэнка, перакладчыца, рэдактарка, кніжная блогерка Наста Карнацкая, паэтка, перакладчыца, выкладчыца англійскай мовы Ганна Шакель, літаратар, журналіст, рэдактар Сяргей Дубавец. Cябры журы прэміі 2024 года пажадалі застацца непублічнымі.

Пераможцы прэміі Шэрмана 2023

Пераклад прозы

Алена Пятровіч. Станіслаў Ігнацы Віткевіч “Ненасытнасць”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023. Пераклад з польскай.

Пераклад паэзіі

Андрэй Хадановіч. Сяргій Жадан* “Іншае імя любові” (выдавецтва hochroth Minsk) і “Месапатамія” (выдавецтва “Янушкевіч”), 2023. Пераклад з украінскай.

Пераклад дзіцячай кнігі

Сярж Мядзведзеў. Фрэнк Баўм “Чараўнік Краіны Оз”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023. Пераклад з англійскай.

Пераможцы прэміі Шэрмана 2024

Пераклад прозы

Сяргей Шупа. Юргіс Кунчынас “Туўла”. Выдавецтва “Вясна”, 2024. Пераклад з літоўскай.

Пераклад паэзіі

Лявон Баршчэўскі. Гамер “Іліяда”. Выдавецтва “Полацкія лабірынты”, 2024. Пераклад са старажытнагрэцкай.

Пераклад дзіцячай кнігі

Васіліна Кац. Эля Рыхтэр “Анат у Ханаане”. Выдавецтва “Пралеска”, 2024. Пераклад з іўрыту (зашыфраваны ўдзел).

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва “Viartańnie”, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.

Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook, Instagram і на сайтах арганізатараў. Задаць пытанні пра прэмію можна, напісаўшы на [email protected].