29.11.2025, 16:00–19:30
Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве (Muzeum Sztuki Nowoczesnej), Audytorium
Marszałkowska 103
Сустрэча на беларускай і польскай мовах з перакладам на польскую
Уваход вольны!
Гасцямі мерапрыемства ў межах тэматыкі выставы «Блізкі Усход, Далёкі Захад – Кіеўскае біенале 2025», што праходзіць у Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве, стануць дзве выдатныя беларускія пісьменніцы, якія апісваюць складаную палітычную і сацыяльную сітуацыю ў сваёй краіне і актыўна супраціўляюцца рэжыму, што змагаецца з усімі крытычнымі да яго формамі мастацтва. Размовы са Святланай Алексіевіч і Евай Вежнавец правядзе журналіст Войцех Шот.
16:00–17:30
Супраціўляйся! Пошук слоў. Размова са Святланай Алексіевіч
Беларуская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч, вядомая сваёй поліфанічнай дакументальнай прозай, працуе цяпер над сваёй новай кнігай, у якой даследуе экзістэнцыйнае вымярэнне страшнай, усё мацнейшай бруталізацыі палітыкі. Выкарыстоўваючы сведчанні відавочцаў, яна аналізуе механізмы гвалту, што дзейнічаюць у розных, але звязаных паміж сабой падзеях, такіх як вайна Расіі супраць Украіны і працяглыя жорсткія палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Святлана Алексіевіч – заснавальніца выдавецтва «Пфляўмбаўм», што працуе цяпер у выгнанні ў Літве. «Пфляўмбаўм» падтрымлівае жаночыя галасы ў літаратуры, каб заахвочваць да рэфлексіі і аспрэчваць дамінантныя наратывы.
У гэтай панэльнай дыскусіі, мадэратарам якой з’яўляецца Войцех Шот, Святлана Алексіевіч распавядзе пра тое, як пісьменства і публікацыя могуць стаць актамі супраціву прыгнёту і разбурэнню.
18:00–19:30
Супраціўляйся! У падполлі і ў выгнанні. Ананімны дзённік з Мінска і размова з Евай Вежнавец
Найскладанейшая задача літаратуры ў часы вайны і крызісу – зразумець, што адбываецца вакол нас, знайсці словы ў той самы момант, калі іх не стае, бо рэальнасць адбірае волю да дзеяння і палохае. Для сённяшніх беларускіх аўтараў гэта азначае цяжкае намацванне шляху праз збег гуманітарных крызісаў, якія адначасова і правакуе, і зазнае Беларусь.
Падчас сустрэчы будуць зачытвацца фрагменты ананімнага дзённіка, які апісвае жнівень 2025 года ў Мінску. Пісьменніца Ева Вежнавец раскажа пра сваю творчасць і патэнцыял беларускага літаратурнага свету, які застаецца актыўным у падполлі і выгнанні, нягледзячы на ўсе прыгнёты. Адкуль бяруцца крыніцы натхняльнай адвагі, з якой беларуская літаратурная сцэна паўстае супраць, здавалася б, непераадольнага непрыяцеля, насуперак усіх змрочным прагнозам? Якія намаганні патрэбныя, каб пераасэнсаваць параметры (не)магчымага? Дыскусію будзе мадэраваць Войцех Шот.
Святлана Алексіевіч
Беларуская пісьменніца і журналістка, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015), якую атрымала за поліфанічныя творы, сведчанні пакут і адвагі ў наш час. У сваіх кнігах яна піша, сярод іншага, пра ўдзел жанчын у Другой сусветнай вайне, Чарнобыльскую катастрофу, савецкую інтэрвенцыю ў Афганістан і паўсядзённае жыццё ў Расіі і постсавецкіх краінах.
Ева Вежнавец
Беларуская пісьменніца, журналістка, рэдактарка і даследчыца. Першая жанчына, якая атрымала беларускую літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця і прэмію за свабоду слова. Аўтарка дзвюх кніг, «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?», якія атрымалі як нацыянальнае, так і міжнароднае прызнанне. Яе творы намінаваны на шведскія і нямецкія літаратурныя прэміі, а яе тэксты перакладзены на англійскую, чэшскую, літоўскую, латышскую, польскую, нарвежскую, шведскую, іспанскую і ўкраінскую мовы. Прафесійна звязана з Катынскім музеем.
Войцех Шот
Журналіст культурнага аддзела «Газеты Выборчай», дзе піша пра літаратуру і мастацтва. На кніжным рынку больш за 15 гадоў: працаваў у кнігарні Gildia.pl і выдавецтвах Prószyński i s-ka і Dowody na istnienie, дзе апублікаваў кнігу «Панна доктар Садоўска». Перакладае і рэдагуе.