Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі

Апошняе абнаўленне: 2 ліпеня 2026
Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі

13 ліпеня запрашаем на панэльную дыскусію «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі» з удзелам пісьменніка, праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, пісьменніцы і журналісткі Кацярыны Андрэевай, паэткі, праваабаронцы і старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай. Мадэратарка дыскусіі – Аліцыя Гэнсцінска, пісьменніца і філосафка, старшыня ПЭНа Фландрыі.

У праграме вечара – экскурсія па выставе «Кропка ўваходу», на якой можна будзе пабачыць унікальныя артэфакты, звязаныя як з гісторыямі палітычных зняволеных, так і з рэпрэсіямі супраць беларусаў.

13 ліпеня, 18:00 – экскурсія, 19:00 – дыскусія.
Варшава, Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1
Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя (да 10 ліпеня).
Мовы імпрэзы: беларуская і польская.

Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці? Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед? Пагаворым пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.

Мерапрыемства арганізавана Генеральным прадстаўніцтвам Фландрыі ў партнёрстве з Беларускім ПЭНам, ПЭНам Фландрыі і Музеем Вольнай Беларусі.