Літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску

Апошняе абнаўленне: 14 ліпеня 2022
Літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску
Гарадскі Інстытут культуры Гданьска шукае аўтараў і аўтарак з Беларусі і Украіны, перакладчыкаў з Польшчы, даследчыкаў культуры для ўдзелу у праграме літаратурных рэзідэнцый у Гданьску. Рэзідэнцыі прадугледжваюць пражыванне ў горадзе цягам 4 тыдняў для 4 чалавек.

Праграма «Літаратурныя рэзідэнцыі» арганізавана ў супрацоўніцтве з Кракавам (Kraków Festival Office), Варшавай (Staromiejski Dom Kultury), Літаратурным саюзам і Асацыяцыяй польскіх літаратурных перакладчыкаў.

Рэзідэнтам будзе прадастаўлена кватэра, экспертная і матэрыяльна-тэхнічная падтрымка, а таксама месячная стыпендыя ў памеры да 3000 zl брута. Госці таксама прымуць удзел у літаратурнай дзейнасці Інстытута культуры горада.

Рэзідэнцыі ў Гданьску – гэта магчымасць правесці некалькі тыдняў у горадзе за творчай працай і пазнаёміцца з мясцовай арт-сцэнай. Заяўкі будзе разглядаць камісія, у якую ўваходзяць прадстаўнікі Гарадскога Інстытута культуры, Літаратурнага саюза і Асацыяцыі польскіх літаратурных перакладчыкаў.

Рэзідэнцыя адрасавана аўтарам з Беларусі і Украіны, якія:

  • выдалі прынамсі адну кнігу ці зборнік вершаў,
  • зараз працуюць над літаратурным праектам,
  • могуць мець зносіны на польскай, англійскай ці рускай мовах.

Перыяды рэзідэнцый:

  • 1-29 верасня 2022 г. (liberal arts рэзідэнцыя)
  • 1-30 кастрычніка 2022 г. (ўкраінская рэзідэнцыя)
  • 3-30 лістапада 2022 (перакладчыцкая рэзідэнцыя)
  • 2-30 снежня 2022 г. (беларуская рэзідэнцыя)

Як падаць заяўку?

Заяўкі на польскай або англійскай (у выключных выпадках таксама на беларускай, украінскай або рускай) мовах трэба дасылаць да 17 ліпеня 2022 г. на адрас: [email protected]

Заяўкі павінны змяшчаць:

  • запоўненую форму,
  • CV са спісам апублікаваных літаратурных ці навуковых прац,
  • матывацыйны ліст з апісаннем канцэпцыі працы на перыяд рэзідэнцыі (не больш за 5000 знакаў з прабеламі),
  • урывак з апублікаванай працы (не больш за 8 старонак фармату А4).

Падрабязнасці на сайце Літаратурных рэзідэнцый.