16 верасня 2026 года пры пасярэдніцтве спецпасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла былі вызваленыя і прымусова вывезеныя ў Літву 25 палітвязняў, сярод іх – трое Людзей Слова: Андрэй Аляксандраў, Дзмітрый Галавач і Зміцер Колас.

Андрэй Аляксандраў – журналіст, медыяменеджар, паэт, аўтар тэкстаў песень. Стварыў «Беларусский журнал» – інтэлектуальнае анлайн-выданне, дзе планаваў развіваць свабодную і незалежную беларускую думку, сутыкаць розныя ідэі, погляды і меркаванні, часам – цалкам супрацьлеглыя. Даведацца больш пра Андрэя Аляксандрава.
Дзмітрый Галавач – аўтар тэкстаў песень, вакаліст, удзельнік рагачоўскага гурта «Tor Band». «Tor Band» – беларускі гурт, яго кліпы на песні «Мы – не народец», «Жыве!», «Кто, если не ты?!» маюць больш за мільён праглядаў на YouTube. Даведацца больш пра Дзмітрыя Галавача.
Зміцер Колас – перакладчык з французскай мовы, выдавец. Пераклаў на беларускую мову творы Альбера Камю, Жана-Поля Сартра. У 1998 годзе заснаваў выдавецтва «Зміцер Колас», спецыялізаванае на беларускіх перакладах сусветнай літаратуры – паэзіі, прозы і драматургіі. Асаблівую вядомасць атрымала серыя «Паэты планеты», у якой выходзілі пераклады паэзіі розных краін свету. Усяго ў гэтай калекцыі выйшла больш за 100 кніг. Даведацца больш пра Змітра Коласа.
Мы шчыра радыя бачыць нашых сяброў і калег на волі і чакаем вызвалення ўсіх палітвязняў! На сёння ў зняволенні застаюцца не менш за 19 Людзей Слова.