Маладыя ўкраінскія паэткі і паэты склалі невялікі паэтычны зборнік «Першы паэтычны фронт».
У зборніку прадстаўленыя мастацкія сведчанні паэтаў і паэтак з Украіны, якія сустрэлі поўнамаштабныя ўварванні ў Кіеў (Ана), Харкаў (Морці) і Адэсу (Аліса). Першы твор – нібы прадчуванне – быў напісаны 22 студзеня, іншыя – ўжо падчас вайны. Вершы змяшчаюць пачуцці і рэфлексію пра падзеі, якія разгортваюцца наўпрост цяпер. Бліжэйшым часам з’явіцца «Другі паэтычны фронт», ён пазнаёміць чытачоў з новымі імёнамі і новым досведам.