• Навiны
  • Міжнародны ПЭН патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення сябра Беларускага ПЭНа Уладзіміра Мацкевіча

Міжнародны ПЭН патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення сябра Беларускага ПЭНа Уладзіміра Мацкевіча

Апошняе абнаўленне: 3 снежня 2021
Міжнародны ПЭН патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення сябра Беларускага ПЭНа Уладзіміра Мацкевіча

Я разумею, што падставай для арышту сталі мае артыкулы, выказванні, ідэі і думкі, то-бок мяне збіраюцца судзіць за «думзлачынства» паводле Оруэла. Менавіта гэта як найлепш характарызуе сённяшні рэжым у Беларусі.”

Сябра Беларускага ПЭНа, вядомы філосаф Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў зняволенні з 4 жніўня 2021 года. Яму прад’яўленае абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, па артыкуле 342 (1) Крымінальнага кодэкса Беларусі. У выпадку асуджэння яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Дата судовага пасяджэння яшчэ не прызначаная.

Міжнародны ПЭН-клуб лічыць, што Уладзімір Мацкевіч падвяргаецца пераследу за свае погляды і публікацыі, якія крытыкуюць беларускія ўлады. ПЭН-клуб заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць яго.

Заклік да дзеяння: 

Калі ласка, накіруйце звароты да беларускіх уладаў з заклікам:

  • Неадкладна і безумоўна вызваліць Уладзіміра Мацкевіча і зняць з яго ўсе абвінавачванні;
  • Да яго вызвалення забяспечыць яму рэгулярныя сустрэчы з сям’ёй, адвакатамі і адэкватнае медыцынскае абслугоўванне;
  • Выконваць свае міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека і адстойваць правы на свабоду слова, асацыяцый і мірных сходаў.

Накіроўвайце звароты на адрасы:

Андрэй Швед

Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь

Адрас: вул. Інтэрнацыянальная 22, 220030 Мінск, Беларусь

[email protected]

Уладзімір Макей

Міністр замежных спраў

Адрас: вул. Лиенина, 19, Мінск 220030, Беларусь

[email protected]

Адпраўляйце копіі зваротаў у амбасаду Беларусі ў вашай краіне. Адрасы пасольстваў можна знайсці тут.

Калі ласка, звяртайцеся ў Міністэрствы замежных спраў і да дыпламатычных прадстаўнікоў у Беларусі ў сваіх краінах, заклікаючы іх падняць справу Уладзіміра Мацкевіча на двухбаковым узроўні.

*** Калі ласка, адпраўляйце звароты неадкладна ***

Салідарнасць

Калі ласка, дасылайце свае лісты падтрымкі Уладзіміру Мацкевічу на адрас:

Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч

СІЗА-1, вуліца Валадарскага 2

220030, Мінск

Беларусь

Арыгінал заявы па спасылцы.