• Навiны
  • Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Рахіль Давут (Кітай, Сіньцзян)

Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Рахіль Давут (Кітай, Сіньцзян)

Апошняе абнаўленне: 17 лістапада 2021
Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Рахіль Давут (Кітай, Сіньцзян)

Імя: Рахіль Давут
Род дзейнасці: Навуковец
Сітуацыя: Вязень
#FreeRahileDawut #FreeRahile #ImprisonedWriter

Даведка

Рахіль Давут нарадзілася ў Сіньцзян-Уйгурскім Аўтаномным раёне Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР) і з’яўляецца выбітным антраполагам і вядучым экспертам у галіне вывучэння ўйгурскага фальклору і культурных традыцый. Дацэнт Сіньцзянскага універсітэта і заснавальніца універсітэцкага цэнтра вывучэння фальклору меншасцяў, Давут атрымала міжнароднае прызнанне за ўнікальны ўклад у вывучэнне і каталагізацыю ўйгурскай культурнай спадчыны. Яе праца таксама была прызнаная і падтрыманая ўрадам КНР. У 2016 годзе, усяго за год да яе першага затрымання, Давут атрымала грант на правядзенне даследаванняў ад Міністэрства культуры. Як паведамляецца, гэта найбуйнейшы грант за ўвесь час прадстаўлены на ўйгурскі даследчы праект.

Давут знікла ў канцы 2017 года, неўзабаве пасля таго, як планавала адправіцца з Сіньцзяна ў Пекін для ўдзелу ў навуковай канферэнцыі. Мяркуецца, што адказнасць за яе знікненне нясе ўрад КНР, які таемна ўтрымліваў яе без пацверджання факту затрымання больш за тры гады, нягледзячы на міжнародны рэзананс і ўвагу СМІ, а таксама кампанію пад кіраўніцтвам дачкі Давут, якая заклікала да яе вызвалення.

У ліпені 2021 расследаванне ўйгурскай службы Радыё “Свабодная Азія” пацвердзіла факт змяшчэння Давут у турму (паводле крыніц у Сіньцзянскім універсітэце).

Турэмнае зняволенне Давут з’яўляецца сімвалам намаганняў кітайскага ўрада па адчужэнні ўйгурскага насельніцтва ад яго культурнай ідэнтычнасці і спадчыны праз цэнзуру і рэпрэсіі. З моманту стварэння ў Сіньцзяне шырокай сеткі лагераў перавыхавання ў 2017 годзе, больш за мільён уйгураў і іншых меншасцяў былі заключаныя пад варту, уключаючы сотні пісьменнікаў, паэтаў, перакладчыкаў, навукоўцаў і грамадскіх інтэлектуалаў, якія разам уяўляюць сабой жывое ўвасабленне ўйгурскай культуры.

Заклік да дзеяння

Міжнарожны ПЭН лічыць турэмнае зняволенне Рахіл Давут відавочным парушэннем яе права на свабоду выказвання меркавання і заклікае да яе неадкладнага і безумоўнага вызвалення. 

Адвакацыя

  • Напішыце ліст або электроннае паведамленне уладам КНР, заклікаючы да яе неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Па спасылыцы прыклад ліста, які вы можаце адаптаваць.
  • Распаўсюджвайце інфармацыю і заклікайце іншых падтрымаць гэтую справу.