
Арганізоўваючы рэзідэнцыі, мы хочам уключыць замежных пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у варшаўскі літаратурны свет. Мы запрашаем вас правесці некалькі тыдняў у Варшаве і пазнаёміцца з мясцовай мастацкай сцэнай, гісторыяй горада і культурнай панарамай сталіцы. Мы прадастаўляем нашым рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыя ў памеры 120 злотых брута за дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці нашай установы.
Набор прызначаны для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў з Беларусі якія адпавядаюць наступным крытэрыям:
- у іх ёсць хаця б адна кніга, томік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку,
- яны могуць дачыняцца на англійскай ці польскай мовах,
- у гэты момант працуюць над літаратурным праектам.
Падрабязнасці, тэрмін і час побыту мы ўзгоднім з рэзідэнтамі індывідуальна.
Набор № 1:
Апошні тэрмін падачы заявак: 5 снежня 2021 года
Час побыту: студзень – чэрвень 2022 годa
Абвяшчэнне вынікаў: 13 снежня 2021 года
Набор № 2:
Апошні тэрмін падачы заявак: 22 мая 2022 года
Час побыту: ліпень – снежань 2022 годa
Абвяшчэнне вынікаў: 31 мая 2022 года
Як падаць заяўку
Заяўка мае змяшчаць:
- запоўненую форму,
- CV са спісам апублікаваных літаратурных твораў,
- суправаджальны ліст з апісаннем канцэпцыі творчай працы на час побыту (не болей за 5000 знакаў з прабеламі),
- фрагмент апублікаванай працы (максімум 10 старонак А4).
Заяўкі просім кіраваць у пададзены тэрмін па адрасе: [email protected]
Спампаваць ЎЗОР ДАМОВЫ РЭЗІДЭНТА
Праект рэалізуецца ў рамках партнёрства польскіх гарадоў-арганізатараў рэзідэнцый – Кракава, Гданьска і Варшавы – і двух літаратурных аб’яднанняў: Асацыяцыі Літаратурнай Уніі і Асацыяцыі перакладчыкаў літаратуры. Гэтае супрацоўніцтва прывядзе не толькі да творчана побыту ў трох гарадах-гаспадарах, але і да стварэння сумеснага вэб-сайта, які прасоўвае ідэю літаратурных рэзідэнцый, а таксама да складання базы звестак аб стыпендыях у Польшчы і за мяжой.
Больш інфармацыі пра літаратурныя рэзідэнцыі ў Польшчы можна знайсці на сайце праекта:
literaryresidenciespoland.pl