Русскоязычная версия ниже
Дарагія суайчыннікі і грамадзяне любой краіны свету, якія падзяляюць пакуты і імкненне беларусаў да дэмакратычных зменаў!
Мы, сябры грамадскага аб’яднання “Звяно”, звяртаемся да вас з просьбай аб падтрымцы.
У красавіку 2021 у офісе нашай арганізацыі, а таксама дома ў актывістаў арганізацыі, прайшлі ператрусы і былі канфіскаваныя тэхніка, дакументы, грошы; пяцёра актывістаў былі арыштаваныя і на дадзены момант за імі замацаваны статус падазраваных па крымінальным артыкуле – Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у спалучэнні з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях.
Мы хочам падкрэсліць, што мы не здзяйснялі гэтых дзеянняў, а займаліся абаронай правоў чалавека выключна законнымі спосабамі.
9 чэрвеня наша арганізацыя атрымала пісьмовае папярэджанне ад рэгіструючага органа, Галоўнага ўпраўлення Міністэрства юстыцыі, аб парушэнні нашым аб’яднаннем дзеючага заканадаўства.
- Паводле меркавання спецыялістаў Мінюста, маніторынг сістэмы аховы здароўя ў перыяд эпідэміі, які праводзіўся “Звяном”, супярэчыць заканадаўству і Статуту арганізацыі, але ажыццяўленне такой дзейнасці прама прадугледжана Статутам ПСОО “Звяно”, сярод задач і метадаў дзейнасці якога — аналіз грамадскіх, сацыяльных праблемаў сем’яў, пошук шляхоў іх вырашэння, збор і аналіз інфармацыі, накіраванай на прапаганду здаровага ладу жыцця, абарону сем’яў, мацярынства, дзяцінства.
- Паказана, што 19 мая ў наш адрас накіравана праграма праверкі адпаведнасці дзейнасці патрабаванням заканадаўства і Статута, згодна з якой мы павінны былі прадставіць інфармацыю і дакументы, аднак, мы не атрымлівалі гэты ліст; акрамя таго, дакументы, тэхніка і нават пячатка знаходзяцца ў Следчым камітэце на экспертызе і мы фізічна не можам прадставіць усю патрабаваную інфармацыю.
- Пазначана, што на сайце арганізацыі размешчана задача, якой няма ў Статуце, аднак на сайце пазначаны задачы са Статута аб’яднання, мае месца толькі нескажальная сэнс перастаноўка слоў: на сайце — “прасоўванне ідэй гуманных, маральных, талерантных, антыдыскрымінацыйных адкрытых і адказных узаемаадносін у грамадстве”, у статуце — “прасоўванне ў грамадстве ідэй гуманных, маральных, талерантных, антыдыскрымінацыйных адкрытых і адказных узаемаадносін”.
Такім чынам, мы прыйшлі да высновы, што вынесенае папярэджанне аб парушэнні заканадаўства з’яўляецца неабгрунтаваным, палітычна матываваным і арганізацыю хочуць наўпрост ліквідаваць (згодна беларускаму заканадаўству рэгіструючы орган можа пачаць гэтую працэдуру за сістэматычнае парушэнне заканадаўства).
Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых грамадзян па ўсім свеце — калі ўлады Беларусі знішчаць нашу арганізацыю, хай гэта будзе самая вялікая па колькасці ў Беларусі арганізацыя з годнымі і паважанымі ў грамадстве сябрамі. У нас засталося мала часу, да 18 чэрвеня мы павінны прадаставіць у Мінюст спісы сябраў арганізацыі. Калі ласка, калі вы хочаце праявіць салідарнасць, запоўніце нашую форму і раскажыце вашым сябрам і калегам аб нашым закліку.
Асветніцка-сацыяльнае грамадскае аб’яднанне “Звяно” было зарэгістравана ў жніўні 2013 года. За час існавання быў рэалізаваны шэраг праектаў і ініцыятыў, сярод якіх:
- Штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus, прэмія для беларускіх рэжысёраў-дакументалістаў;
- Служба бэбі-сітэрства для адзінокіх бацькоў, хворых на алкагалізм, каб яны маглі рэгулярна наведваць групы Ананімных Алкаголікаў і тым самым заставацца цвярозымі;
- Праграма рэабілітацыі і сацыялізацыі былых зняволеных, якая ўключала бясплатныя кансультацыі, курсы базавых навыкаў карыстання кампутарам і працу з псіхолагам;
- Маніторынг працы сістэмы аховы здароўя ў перыяд эпідэміі;
- Адвакацыйныя дзеянні па змене алкагольнай палітыкі ў краіне, у тым ліку першы ў гісторыі анлайн-марафон НЕ-залежнасці, дзе на працягу 24 гадзін у прамым эфіры абмяркоўваліся праблемы звязаныя з залежнасцямі;
- Выстава ў падзяку медыцынскім работнікам Беларусі “Машына дыхае, а я — не”, прысвечаная праблеме палітызацыі сістэмы аховы здароўя і гвалту, з якім сутыкнуліся медыкі (была закрытая ўладамі праз два дні пасля адкрыцця, а актывісты падвергліся пераследу);
- Наша арганізацыя з’яўляецца аўтарам дакладу аб парушэнні правоў чалавека ў перыяд 7-14 жніўня 2020 года, аказвала дапамогу пацярпелым у больніцах, а таксама сузаснавальнікам Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў;
- Набыццё ў дар Віцебскаму Цэнтру сучаснага мастацтва кнігі Казіміра Малевіча “Бог не скінуты” і іншыя праекты.
Дзякуй Вам за салідарнасць,
Каманда Звяно.
Русскоязычная версия
Дорогие соотечественники и граждане любой страны мира, которые разделяют страдания и стремление беларусов к демократическим изменениям!
Мы, члены общественного объединения “Звено”, обращаемся к вам с просьбой о поддержке.
В апреле 2021 в офисе нашей организации, а также дома у активистов организации, прошли обыски и изъяты техника, документы, деньги; пятеро активистов были подвергнуты аресту и на данный момент за ними закреплен статус подозреваемых по уголовной статье – Организация групповых действий, грубо нарушающих общественный порядок и сопряженных с явным неповиновением законным требованиям представителей власти или повлекших нарушение работы транспорта, предприятий, учреждений или организаций, либо активное участие в таких действиях.
Мы хотим подчеркнуть, что мы таких действий не совершали, а занимались защитой прав человека исключительно законными способами.
9 июня наша организация получила письменное предупреждение от регистрирующего органа, Главного управления Министерства юстиции, о нарушении нашим объединением действующего законодательства.
- Согласно мнению специалистов Минюста, проводимый Звеном мониторинг работы системы здравоохранения в период эпидемии противоречит законодательству и Уставу организации, но осуществление такой деятельности прямо предусматривает Устав ПСОО «Звено», среди задач и методов деятельности которого – анализ общественных, социальных проблем семей, поиск путей их решения, сбор и анализ информации, направленной на пропаганду здорового образа жизни, защиту семей, материнства, детства.
- Указано, что 19 мая в наш адрес направлена программа проверки соответствия деятельности требованиям законодательства и Устава, согласно которой мы должны были предоставить информацию и документы, однако, мы не получали это письмо; кроме того, документы, техника и даже печать находятся в Следственном комитете на экспертизе и мы физически не можем предоставить всю требуемую информацию.
- Указано, что на сайте организации размещена задача, которой нет в Уставе, однако на сайте указаны задачи из Устава объединения, имеет место лишь не искажающая смысл перестановка слов: на сайте – ”продвижение идей гуманных, моральных, толерантных, антидискриминационных открытых и ответственных взаимоотношений в обществе”, в Уставе – “продвижение в обществе идей гуманных, моральных, толерантных, антидискриминационных открытых и ответственных взаимоотношений”.
Таким образом, мы пришли к выводу, что вынесенное предупреждение о нарушении законодательства является безосновательным, политически мотивированным и организацию хотят ликвидировать (согласно беларусскому законодательству регистрирующий орган может начать эту процедуру за систематическое нарушение законодательства).
Мы обращаемся ко всем неравнодушным гражданам по всему миру – если власти Беларуси уничтожат нашу организацию, пусть это будет самая большая по численности в Беларуси организация с достойными и уважаемыми в обществе членами. У нас осталось мало времени, до 18 июня мы должны предоставить в Минюст списки членов организации. Пожалуйста, если вы хотите проявить с нами солидарность, заполните нашу форму и расскажите вашим друзьям и коллегам о нашем призыве.
Просветительско-социальное общественное объединение “Звено” было зарегистрировано в августе 2013 года. За время существования реализовала ряд проектов и инициатив, среди которых:
- Ежегодный Международный фестиваль документального кино о правах человека WATCH DOCS Belarus, Премия для беларусских режиссеров-документалистов;
- Служба беби-ситерства для одиноких родителей, больных алкоголизмом, чтобы они могли регулярно посещать группы анонимных алкоголиков и тем самым оставаться трезвыми;
- Программа реабилитации и социализации бывших заключенных, которая включала бесплатные консультации, курсы базовых навыков пользования компьютером и работу с психологом;
- Мониторинг работы системы здравоохранения в период эпидемии;
- Адвокационные действия по изменению алкогольной политики в стране, в том числе первый в истории онлайн-марафон НЕ-зависимости, где в течение 24 часов в прямом эфире обсуждались проблемы связанные с зависимостями;
- Выставка в благодарность медицинским работникам Беларуси “Машина дышит, а я – нет”, посвященная проблеме политизации системы здравоохранения и насилию, с которым столкнулись медики (была закрыта властями через два дня после открытия, а активисты подвергнуты преследованию);
- Наша организация является автором доклада о нарушении прав человека в период 7-14 августа 2020 года, оказывала помощь пострадавшим в больницах, а также сооснователем Международного комитета по расследованию пыток;
- Приобретение в дар Витебскому центру современного искусства книги Казимира Малевича “Бог не скинут” и другие проекты.
Спасибо вам за солидарность,
Команда Звяно.