Конкурс «Заспявай» ужо сёмы раз ладзяць партал TuzinFM і дабрачынны фонд «Вяртанне». Удзельнікі наведаюць адукацыйную сесію, створаць песню на верш сучаснага беларускага паэта, запішуць трэк у дуэце з ментарам, зробяць студыйны запіс конкурснай песні і прэзентуюць яе ў відэафармаце.
Падаць заяўку на конкурс могуць выканаўцы ад 18 да 30 гадоў. Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня.
Журы адбярэ ўдзельнікаў, якія атрымаюць магчымасць бясплатна паўдзельнічаць у двухдзённай адукацыйнай сэсіі. У яе межах пройдуць лекцыі і практычныя заняткі па ўзаемадзеяннях у музычнай сферы. Некалькі відэазапісаў лекцый мінулага сезона можна паглядзець тут.
Пасля канкурсанты напішуць песню на верш сучаснага беларускага паэта. Шэсць лепшых удзельнікаў трапяць у наступны тур, дзе папрацуюць з ментарамі і запішуць сумесныя трэкі з вядомымі беларускімі музыкамі.
Журы абярэ трох фіналістаў, якія зробяць студыйныя запісы конкурсных песен і прэзентуюць іх на канцэрце. Ён пройдзе ў відэафармаце.
Журы гэтага сезона: Максім Жбанкоў, Маша Калеснікава, Алег Хаменка, Мікалай Янкойць, Аляксандр Чарнуха, Сяргей Будкін і Павал Бераговіч.
Пачытаць больш падрабязнасцей і падаць заяўку можна на сайце конкурсу.
Сачыць за навінамі можна ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/zaspiavaiby
https://www.instagram.com/zaspiavaj/
Канцэрт фіналістаў шостага сезона «Заспявай» у Belsat Music Live.