Але мы яшчэ вельмі раз’яднаныя. Нас раздзяляюць палітычныя (і апалітычныя), рэлігійныя (і нерэлігійныя) погляды, эстэтычныя і моўныя пытанні, страх і зняверанасць, цэнзура і самацэнзура, і шмат чаго яшчэ. Мы яшчэ мала цікавімся тым, што робіцца ў іншых мастацтвах ды інтэлектуальных “тусоўках”, мала спачуваем праблемам, якія не датычаць нас асабіста.
Так, нашых калег (часам апанентаў, з поглядамі якіх мы не заўжды згодныя) сёння пераследуюць, пазбаўляюць працы, кідаюць у турмы. Безумоўная салідарнасць і патрабаванне вызвалення для ўсіх! Мы яшчэ паспрачаемся з імі, але потым, калі яны выйдуць на свабоду.
Менавіта салідарнасць, узаемазацікаўленасць і ўзаемападтрымка пакажа нам, як нас шмат у нашай краіне, прынясе ўпэўненасць і пераканае: усё, што мы робім, – робіцца не дарэмна.
Фота: Андрэй Лянкевіч