• Навiны
  • Абвешчана журы прэміі Шэрмана. Працягваецца прыём заявак

Абвешчана журы прэміі Шэрмана. Працягваецца прыём заявак

Апошняе абнаўленне: 11 мая 2020
Абвешчана журы прэміі Шэрмана. Працягваецца прыём заявак

Сталі вядомыя імёны сябраў журы, якія будуць абіраць лаўрэата сёлетняй прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.

Склад журы:

Лявон Баршчэўскі – перакладчык, кандыдат філалагічных навук;
Ганна Бутырчык – выкладчыца, кандыдат філалагічных навук, загадчыца кафедры замежнай літаратуры;
Вольга Марозава – перакладчыца, выкладчыца пісьмовага перакладу;
Сяргей Сматрычэнка – філолаг, перакладчык, рэдактар;
Сяргей Шупа – перакладчык, журналіст, лаўрэат прэміі Карласа Шэрмана (намінацыя “Пераклад прозы”, 2019).

Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз у 1500 даляраў у эквіваленце.

Каб падаць заяўку, запоўніце форму, электронную версію і вокладку (jpeg) выдання дашліце на [email protected] з пазнакай у тэме “Імя і прозвішча перакладчыка, назва кнігі”. Калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, папяровыя асобнікі (у колькасці ад 2 да 5 кніг) трэба перадаць у Беларускі ПЭН-цэнтр (адрас: вул. Залатая горка, 2, 101, кожную сераду з 10.00 да 19.00, дамовіцца на сустрэчу і атрымаць код ад дамафона можна па тэлефоне +37544 7994047). 

Калі падача электроннага варыянта перакладзенай кнігі немагчымая, намінатар павінен прадаставіць не менш за 4 папяровыя асобнікі кнігі. 

Падрабязней з умовамі прэміі можна пазнаёміцца, прачытаўшы яе статут і рэгламент /sherman.html.

Заяўкі прымаюцца да 20 траўня (уключна).

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Дабрачынны фонд “Вяртанне”

У 2019 годзе лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана сталі Сяргей Шупа за пераклад кнігі “Панядзелак” Мойшэ Кульбака, Антон Францішак Брыль за пераклад вершаў  Марка Валерыя Марцыяла і Надзея Кандрусевіч за пераклад кнігі “Ёрдзіс” Юі Вісландэр.

Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў; задаць пытанні можна, напісаўшы на адрас: [email protected] .