Крытэры для падачы кніг:
1) жанр кнігі – паэзія;
2) кніга выдадзеная ў 2019 (кніга, якая была выдадзеная ў 2018, але па нейкіх прычынах не ўдзельнічала ў мінулагодняй прэміі, можа быць пададзеная ў гэтым годзе);
3) мова кнігі – беларуская;
4) кніга павінна быць выдадзеная ўпершыню ў папяровым ці электронным выглядзе (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш зместу якой апублікавана ў кнізе ўпершыню).
Больш падрабязна пра ўмовы і правілы прэміі можна даведацца з яе статуту.
Каб падаць заяўку на прэмію, запоўніце форму па спасылцы.
Таксама дашліце электронную версію выдання і вокладку кнігі ў фармаце jpeg на адрас [email protected] (пазначыўшы ў тэме пісьма назву кнігі і аўтара). Калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, папяровыя асобнікі (у колькасці ад 2 да 5) трэба перадаць у Саюз беларускіх пісьменнікаў (з 11 да 18 гадзінаў у працоўныя дні, адрас: Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31, пакой 906, на дамафоне набраць 47 і званок, тэлефон +375 17 354 80 91). Заяўкі прымаюцца да 13 лютага 2020 года.
Пераможцу вызначаць вядомыя паэты і літаратуразнаўцы, склад журы будзе абвешчаны неўзабаве.
Прэмія за найлепшую кнігу паэзіі была заснаваная ў 2017 годзе ў гонар Наталлі Арсенневай – выбітнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша “Магутны Божа”. У 2019 прэмію атрымала Марыя Мартысевіч за кнігу “Сарматыя”, у 2018 годзе Алесь Разанаў – за кнігу “Перавыбранае”, а ў 2017 – Уладзімір Някляеў за кнігу “Толькі вершы”.
Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне “Бацькаўшчына”. Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.
Сачыць за навінамі прэміі Наталлі Арсенневай можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў, задаць пытанні можна, напісаўшы на адрас [email protected] ці па тэлефоне +37544 7994047.