23 чэрвеня Беларускі ПЭН-Цэнтр зладзіць каля менскай Ратушы літаратурны марафон, каб пазнаёміць гасцей Вялікага брытанскага фестывалю з найлепшымі кнігамі брытанскіх пісьменнікаў, якія ў апошнія гады выйшлі па-беларуску.
Вас чакаюць віктарыны, конкурсы, сустрэчы з перакладчыкамі, інтэрактыўны тэатр, танцавальны майстар-клас ды іншыя цікавосткі. Кульмінацыяй праграмы зробіцца Турнір Паэтаў – паэтычны батл, падчас якога класікі брытанскай паэзіі, пераствораныя беларускімі перакладчыкамі, пазмагаюцца за тытул Караля Паэтаў. Якога абяруць, зразумела, гледачы. Не прапусціце!
(пад тэнтам паміж будынкам Менскай Ратушы і шкляной пірамідай)
13:00 – Discovering English, Discovering Literature: літаратурны клуб моўнай школы EN Discovery.
13:40 – Edward Lear, Book of Nonsence. Вучымся пісаць класічныя і сучасныя лімерыкі: майстар-клас Марыі Мартысевіч.
14:20 – Arthur Conan Doyle, The Sign of the Four. Артур Конан Дойл, “Знак чатырох”. Аўтограф-сесія Артура Конан Дойла і “віктарыянская віктарына” ад перакладчыц класіка дэтэктыву.
14:40 – Old English Poetry. “Стараангельская паэзія”. Прэзентацыя зборніка. Вершаваныя загадкі ад перакладчыка Ігара Кулікова. Супольна з выдавецтвам “Янушкевіч”.
15:00 – Neil Gaiman, Coraline. Ніл Гэйман, “Караліна”. Сустрэча з перакладчыцай Дар’яй Вашкевіч.
15:20. – Clive Staples Lewis. The Chronicles of Narnia. Клайв Стэйплз Льюіс, “Хронікі Нарніі”: “Пляменнік чараўніка”, “ Леў, вядзьмарка і гардэроб”. Сустрэча з перакладчыкамі Надзеяй і Андрэем Кім.
15:40 – James Matthew Barrie, Peter Pan. Джэймс М. Бары, “Пітэр Пэн”. Сустрэча з перакладчыкам Уладзіміра Лянкевічам.
16:00 Bilingual Readings. Падвойныя чытанні: урыўкі з класічных твораў брытанскай літаратуры прагучаць у арыгінале і па-беларуску:
18:00 – Lewis Carroll, Through the Looking-Glass, and What Alice Found There. Інтэрактыўны спектакль сямейнага інклюзіў-тэатра “І” паводле кнгі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса”.
18:30 – Jane Austen, Pride and Prejudice. Танцы з містэрам Дарсі. Прэзентацыя рамана Джэйн Остэн “Пыха і перадузятасць” пры ўдзеле студыі гістарычнага танцу “La Camargo”. Супольна з выдавецтвам “Янушкевіч”.
19:00 – Kazuo Ishiguro, Never Let Me Go. “Не адпускай мяне”. Прэзентацыя раману нобелеўскага лаўрэата Кадзуа Ісігура. Супольна з выдавецтвам “Янушкевіч”.
19:30 – British Poetry Slam. Турнір паэтаў. Уільям Шэкспір, Уільям Батлер Ейтс, Джон Кітс, Уільям Блэйк, Томас Стэрнз Эльёт ды іншыя. Батл перакладчыкаў, падчас якога брытанская паэзія загучыць па-беларуску. Гледачы выбіраюць караля паэтаў.
Кнігі, прэзентаваныя ў праграме Беларускага ПЭН-Цэнтру, можна будзе набыць на стэндзе нашага партнёра – выдавецтва “Янушкевіч”.
Іншыя партнёры, якім Беларусі ПЭН-Цэнтр выказвае падзяку за супрацу на літаратурнай сцэне:
Моўная школа EN Discovery
Кніжная серыя “Паэты планеты” (выдавецтва “Зміцер Колас”)
Кніжная серыя PostScriptum (онлайн-часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”)
Кніжная серыя “Каляровы ровар” Саюза Беларускіх пісьменнікаў
Выдавецтва “Логвінаў”
Выдавецтва “Галіяфы”
Сямейны інклюзіў-тэатр “І”
Студыя гістарычнага танцу “Версаль”
Аляксей Стрэльнікаў