• Навiны
  • Журы абвясціла поўны спіс прэміі “Дэбют”

Журы абвясціла поўны спіс прэміі “Дэбют”

Апошняе абнаўленне: 14 лютага 2019
Журы абвясціла поўны спіс прэміі “Дэбют”
Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча вызначыла поўны спіс намінантаў на прэмію.

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча вызначыла поўны спіс намінантаў на прэмію.

Проза

Яўген Аснарэўскі. Трыкутнік Караля. — Мінск: Электронная кнiгарня
Кацярына Захарэвіч. Час Вогненнага Птушкалова. — Мінск: Кнігазбор
Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. — Мінск: Пазітыў-цэнтр
Алесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор
Стэфан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага: містычная аповесць у шасцідзесяці трох днях. — Мінск: Кнігазбор
Андрэй Сідарэйка. Вальс чырвоных гронак рабін. — Мінск: Колорград
Андрэй Сідарэйка. Жонка на гадзіну. — Мінск: Чатыры чвэрці
Дар’я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Мінск: Кнігазбор
Станіслава Умец. Сэрца Сакры. — Мінск: Мастацкая літаратура

Паэзія

Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. — Мінск: Кнігазбор
Галіна Сіўчанка. Зоў звычаю. — Мінск: Медысонт
Марта Мацкевіч. 21 грам: вершы. — Мінск: Медысонт
Стась Карпаў. Канцылярыі розных спраў. — Мінск: Медысонт

Пераклад

Юлія Алейчанка: Вецер у валасах (пераклады аўтараў: Мікаіл Мушфіг (Азербайджан), Сяргей Комаў (Казахстан), Мэн Хаажань (Кітай), Сюй Чжымо (Кітай), Майроніс (Літва), Андрэй Каровін (Расійская Федэрацыя), Саліх Гуртуеў (Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка), Лула Куні (Чачэнская Рэспубліка), Нізом Касім (Рэспубліка Таджыкістан), Леся Мудрак (Украіна), Сяргей Савін (Украіна). — Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”
Ліда Наліўка: Лэсь Бэлэй. Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісць у Ужгарадзе (з украінскай). — Вільня: Логвінаў
Паўліна Вітушчанка: Рычардас Гавяліс. Віленскі покер (з літоўскай). — Вільня: Логвінаў

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева, Таццяна Нядбай і інш.