Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода запрашаюць на абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досведу.
Цырымонія адбудзецца 10 снежня а 18:30.
Адрас – Мінск, вул. Ложынская, 16 пакой 404. Адукацыйная пляцоўка “Тэрыторыя правоў”
Турэмная літаратура: што трэба для таго, каб пісаць за кратамі?
Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што яна неўзабаве страціць сваю актуальнасць.
Прэмія Аляхновіча
У 2013 годзе ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зняволенні, і прысвяцілі яе драматургу і рэжысэру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944), чыя кніга «У кіпцюрох ГПУ» адной з першых у свеце расказала свету пра савецкі ГУЛАГ.
Першую прэмію Францішка Аляхновіча атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан».
Узнагарода: Дыплём і падарункі.
Ляўрэаты: Прэміяй імя Францішка Аляхновіча ўганараваныя Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зьміцер Дашкевіч (2014), Фэлікс Пекер (2014), Павал Севярынец (2014), Аляксандар Фядута (2014), Ірына Халіп (2014) Мікола Дзядок, Зьміцер Дрозд, Андрэй Саньнікаў і Леанід Пятрэнка (2017).
Францішак Аляхновіч. У кіпцюрах ГПУ
Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.