31 траўня закончыўся прыём заявак на ўдзел у літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2018. Прэтэндаваць на перамогу могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2017 года.
Цяпер на галоўны прыз прэтэндуюць 32 кнігі, напісаныя 32 аўтарамі. Агулам сябрам журы трэба прачытаць 7388 старонак.
13 аўтараў удзельнічаюць у Прэміі імя Ежы Гедройца ўпершыню. Але гэта не толькі дэбютанты. Так, напрыклад, упершыню намінавана кніга Уладзіміра Арлова, які доўгі час быў сябрам журы Прэміі.
Найчасцей у Прэміі ўдзельнічалі: Альгерд Бахарэвіч (3 разы з 6 кнігамі), Адам Глобус (4 разы з 5 кнігамі), Аляксандр І. Бацкель і Алесь Аркуш (3 разы з 3 кнігамі).
З 19 аўтараў, якія раней ужо ўдзельнічалі ў прэміі, 8 адзначаліся сябрамі журы, г.зн. уваходзілі ў лонг- і шорт-лісты. Прызёрамі прэміі раней станавіліся (займалі другія і трэція месцы) Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус і Вінцэсь Мудроў.
Сёлета свае кнігі прадстаўляюць 12 выдавецтваў: 9 з Беларусі, 2 з Украіны і 1 з Польшчы. Больш за ўсіх кніг падало выдавецтва “Кнігазбор” – 9 кніг, следам па 5 кніг падалі выдавецтвы “Галіяфы”, “Логвінаў” а 4 – “Янушкевіч”.
За ўсю гісторыю толькі выдавецтва “Логвінаў” атрымлівала Прэмію імя Ежы Гедройца двойчы. Выдавецтвы “Паперус”, “Кнігазбор”, “Крок” (Тэрнопаль, Украіна), “Радыё Свабода” – па адным разе.
Поўны спіс намінантаў:
Мікола Адам. Мястэчка. Мультымедыйнае выдавецтва Стрэльбіцкага, Кіеў.
Алесь Аркуш. Сядзіба. Полацкая Ляда, Полацк.
Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск.
Анатоль Астапенка. Між светам тым і гэтым. Логвінаў, Мінск.
Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск.
Аляксандр І. Бацкель. Квадратурынавы маёнтак. Логвінаў, Мінск.
Міхась Булавацкі. Беларус у Беларусі. Смаленск, Мінск
Вольга Гапеева. (В)ядомыя гісторыі. Логвінаў, Мінск.
Валер Гапееў. Мая мілая ведзьма. Мастацкая літаратура, Мінск.
Адам Глобус. Сям’я. Мастацкая літаратура, Мінск.
Аліна Длатоўская. Ген зямлі. Кнігазбор, Мінск
Зміцер Дзядзенка. Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.
Леанід Дранько-Майсюк. Натуральны, як лінія небасхілу. Кнігазбор, Мінск
Валянцін Дубатоўка. Чужы. Кнігазбор, Мінск
Зінаіда Дудзюк. Пара высокага сонца. Альтэрнатыва, Брэст.
Міхась Зізюк. Планктон. Галіяфы, Мінск
Зараслава Камінская. Русалкі клічуць. Кнігазбор, Мінск
Ганна Кандрацюк. Па Прыпяці па Нобель. Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, Беласток.
Віктар Карамазаў. Пад крыжам. Кнігазбор, Мінск
Інэса Кур’ян. Бэзавы бамжак. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.
Зміцер Кустоўскі. Прытулак. Галіяфы, Мінск
Максім Кутузаў. Князь-ваўкалак. Галіяфы, Мінск
Ніна Лістота. Каханні. Кнігазбор, Мінск
Вікенцій Мароз. Перажытае-незабытае. Галіяфы, Мінск
Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск
Ганна Севярынец. Дзень Святога Патрыка. Рэгістр. Мінск.
Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.
Франц Сіўко. Штрыхкоды. Галіяфы, Мінск
Аляксандр Тамковіч. Мазаіка жыцця. Медысонт, Мінск.
Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.
Ксенія Шталенкова. Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Кнігазбор, Мінск.
Людміла Шчэрба. Урб@н.М: Адзін дзень не майго жыцця. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Валянцін Акудовіч – філосаф, эсэіст, тэарэтык літаратуры; Ала Брадзіхіна – крытык, даследчык літаратуры, выкладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны; Ганна Бутырчык – лiтаратуразнаўца, загадчык кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Пятро Васючэнка – літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі; Сяргей Кавалёў – драматург і літаратуразнаўца, дырэктар Інстытута славянскай філалогіі Люблінскага універсітэта; Марына Казлоўская – літаратуразнаўца, перакладчыца; Ціхан Чарнякевіч – літаратуразнаўца, крытык, перакладчык, архівіст, эсэіст.
Узнагароджанне пераможцы Прэміі Гедройца 2018 папярэдне плануецца ў верасні.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. У папярэднія гады прэмію атрымлівалі: Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік.
Прэмія названа ў гонар ураджэнца Мінска, публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой і Украінай. Суарганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
Кантакты:
e-mail: [email protected]
тэл.: +375 29 367-95-82 (Velcom)