• Навiны
  • Уручэнне прэміі “Дэбют” адбудзецца 27 сакавіка

Уручэнне прэміі “Дэбют” адбудзецца 27 сакавіка

Апошняе абнаўленне: 14 сакавіка 2018
Уручэнне прэміі “Дэбют” адбудзецца 27 сакавіка
27 сакавіка а 19-й гадзіне ў "Грай-кафэ" будуць названыя пераможцы прэміі “Дэбют”.

27 сакавіка а 19-й гадзіне ў “Грай-кафэ” (вул. Інтэрнацыянальная, 33, ст. м. “Кастрычніцкая”) будуць названыя пераможцы прэміі “Дэбют”. Музычны госць Helious. Уваход вольны.

Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:

Проза

Аліна Длатоўская. Ген зямлі. – Мінск: Кнігазбор
Зараслава Камінская. Русалкі клічуць. – Мінск: Кнігазбор
Іван Стома. Па жывых сьлядах даўно памерлых продкаў. – Полацак: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда”

Пераклад

Алена Казлова (пер. з фінскай): Ціма Парвела. Эла і сябры. – Мінск: Мастацкая літаратура
Андрэй Кім (пер. з ангельскай): Клайв Стэплз Льюіс. Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і Гардэроб. – Мінск: Пазітыў-цэнтр
Ганна Комар, Юля Цімафеева, Наталля Бінкевіч (пер. з ангельскай): Чарльз Букоўскі. Святло, і паветра, і месца, і час. – Мінск: Харвест

Журы прыняло рашэнне сёлета не вызначаць шорт-ліст і пераможцу ў намінацыі “Паэзія”.

Таксама на цырымоніі ўзнагароджання будзе ўручана спецпрэмія.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Ігар Бабкоў, Міхал Бараноўскі, Павал Бераговіч, Марына Весялуха, Сяргей Дубавец, Марыя Мартысевіч, Усевалад Сцебурака.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Андрусь Горват, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Міхал Бараноўскі, Адэля Дубавец, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.