Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Прэміі Алеся Адамовіча і Карласа Шэрмана ўручаныя ў Мінску


Увечары 27 лістапада ў прэс-клубе былі абвешчаныя імёны сёлетніх лаўрэатаў.

Увечары 27 лістапада ў Press Club Belarus былі абвешчаныя імёны сёлетніх лаўрэатаў.

Зміцер Бартосік уганараваны за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы» прэміяй імя Алеся Адамовіча за найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.

Андрэй Хадановіч узнагароджаны прэміяй Карласа Шэрмана як найлепшы перакладчык за кнігу паэзіі Шарля Бадлера, выдадзеную ў серыі «Паэты планеты».

Віншуем пераможцаў!

Заснавальнікам прэміі імя Алеся Адамовіча з’яўляецца Беларускі ПЭН-цэнтр, а прэмія для перакладчыкаў імя Карласа Шэрмана, што ўручаецца ў гэтым годзе ў другі раз, арганізаваная супольна Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам і дабрачынным фондам “Вяртанне”.