24 траўня ў 17.00 будуць апублікаваныя вынікі прэміі.
24 траўня ў 17.00 на сайце “Кнігі году” будуць апублікаваныя вынікі прэміі.
Мэта праекта ў тым, каб пісьменнікі самі абіралі найлепшую беларускую кнігу. Прэмія будзе прысуджацца кожны год за творы, выдадзеныя ў папярэднім годзе. Кніга павінна быць напісаная беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.
Сёлета ў журы ўвайшлі 74 пісьменнікi, на прэмію намінуюцца 82 кнігі.
Інфармацыя пра выбар кожнага сябра журы будзе апублікаваная на старонцы праекта.
“Кніга году” мае сімвалічнае значэнне: пераможца адзначаецца дыпломам, іншых узнагарод не прадугледжана.