На афіцыйным сайце прэміі імя Ежы Гедройца з’явілася інфармацыя пра ўсе намінаваныя кнігі.
Цяпер на старонках сайта можна прачытаць анатацыі да кніг, знайсці звесткі з творчай біяграфіі аўтараў, а таксама пазнаёміцца з урыўкамі большасці кніг, што намінуюцца на прэмію.
У пачатку чэрвеня журы прэміі вызначыць доўгі спіс прэміі з 12 найлепшых кніг. Сачыце за абнаўленнямі на сайце!
У журы сёлета ўвайшлі: Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута — з беларускага боку; Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь — з польскага боку.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. Папярэднія пераможцы: Павал Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў з кнігай “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько з кнігай “Час збіраць косці” (2015).