Мастацкае журы прэміі Цёткі, якая ўручаецца за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў, назвала поўны спіс намінантаў-ілюстратараў. Такім чынам, у намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне” ўдзельнічаюць наступныя кнігі:
1. А. Аблажэй – Аблажэй А. Красамоўнае сэрца. “Мастацкая літаратура”, 2015.
2. А. Аракчэева – Карлюкевіч А. Як васількі на сваю крыўду забыліся. “Мастацкая літаратура”, 2015.
3. К. Астахаў – Зайкава хатка. “Сказ”, 2015.
4. К. Астахаў – Як кот звяроў напалохаў. “Сказ”, 2015.
5. А. Балыш – Дамаронак Т. Лясныя казкі. “Беларусь”, 2015.
6. А. Балыш – Аўласенка Г. Прыгоды Васі Лайдачкіна. “Беларусь”, 2015.
7. А. Белазерцава – Коцік, пеўнік і лісіца. “Сказ”, 2015.
8. Г. Булатава – Зізюк М. Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя. “Галіяфы”, 2015.
9. Л. Валасюк – Мельнічук І. Добрыя падказкі. “Кнігазбор”, 2015.
10. А. Вашчанка – Савасцюк В. Юлін рэстаран. “Звязда”, 2015.
11. С. Волкаў – Давідовіч С. Дзедава жалейка. “Мастацкая літаратура”, 2015.
12. С. Волкаў – Давідовіч С. Баявая нічыя. “Мастацкая літаратура”, 2015.
13. С. Волкаў – Давідовіч С. Залаты буліт. “Мастацкая літаратура”, 2015.
14. К. Дубовік – Вільгельм Гаўф. Казкі. “Кнігазбор”, 2015.
15. К. Дубовік – Ясмінска Н. Сем ружаў. “Галіяфы”, 2015.
16. В. Дударэнка – Карлюкевіч А. Падарожжа паштовай маркі. “Мастацкая літаратура”, 2015.
17. К. Задворны – Хадасевіч-Лісавая К. Казкі чараўніцы зімы. “Звязда”, 2015.
18. М. Каратаева – Аляксеева В. Як мядзведзь пчаляром стаў. “Звязда”, 2015.
19. М. Каратаева – Бутэвіч І. Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца. “Звязда”, 2015.
20. Н. Кійко – Хадановіч А. Нататкі таткі. “Медыял”, 2015.
21. Г. Лабадзенка – Лабадзенка Г. дзіцячая заМова 2.
22. А. Лось – Нічыпаровіч Г. Забавы дзетвары. “Звязда”, 2015.
23. А. Лось – Слабашпіцкі М. Ці далёка да Афрыкі. “Звязда”, 2015.
24. М. Лось – Пазнякоў М. Святло Дабрыні. “Звязда”, 2015.
25. Э. Ляхновіч – Шамякін І. Цуд на краі свету. “Мастацкая літаратура”, 2015.
26. В. Макаранка – Чарняўскі М. Дзе схаваўся цень удзень? “Народная асвета”, 2015.
27. М. Місько, В. Мірановіч – Ліпскі У. Мілаградскі конік. “Харвест”, 2015.
28. Л. Міхайленко – Сабака і воўк. “Сказ”, 2015.
29. А. Пазняк – Коцік, пеўнік і ліска. “Мастацкая літаратура”, 2015.
30. А. Пазняк – Бучынская Н. Атракцыёны для вадзянікоў. “Мастацкая літаратура”, 2015.
31. К. Першына – Бадак А. Зорка для вавёркі. “Звязда”, 2015.
32. Ю. Пешына – Родныя казкі, што добра раюць. “Беларусь”, 2015.
33. Ю. Пякіна – Галубовіч Я. Шчодрая вавёрка. “Звязда”, 2015.
34. Ю. Пякіна – Гардзей В. Лясная трывога. “Мастацкая літаратура”, 2015.
35. В. Раманюк, А. Капульцэвіч – Церашкова А. Англійская мова: слова за словам. “Мастацкая літаратура”, 2015.
36. Д. Рунова – Зэкаў А. Азбуку мядзведзь вучыў: вершы-заданні. “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2015.
37. Д. Рунова – Мілітанян Э. Паветраны дом. “Звязда”, 2015.
38. С. Рыжыкава – Парчук Н. Венерын чаравічак. “Звязда”, 2015.
39. С. Самсоненка – Радары Дж. Прыгоды Чыпаліны. “Харвест”, 2015.
40. А. Сацута – З рога ўсяго многа: беларуская народная казка. Электроннае выдавецтва “Краіна казак”, 2015.
41. Р. Сустаў – Шэін А. Сем камянёў. “Пазітыў-цэнтр”, 2015.
42. А. Хворык – Мінскевіч С. Вялікія прыгоды Какоса Маракоса. “Мастацкая літаратура”, 2015.
43. Г. Хінка-Янушкевіч – Мушынская Т. Хто ў лесе самы смелы? “Звязда”, 2015.
44. Г. Хінка-Янушкевіч – Місько П. Прыйдзі дзень-залацень! “Мастацкая літаратура”, 2015.
45. Р. Цімохава, А. Карповіч – Бадак А. Як рассмяшыць папугая. “Звязда”, 2015.
46. Г. Цімохаў – Бык і ваўкі. “Мастацкая літаратура”, 2015.
47. В. Цыганкова – Кажура М. Паэтычныя забавы. “Звязда”, 2015.
48. Н. Чарапанава – Галубовіч Я. Вавёрчыны кватаранты. “Адукацыя і выхаванне”, 2015.
49. В. Чэпік, А. Пратасеня – Аўласенка Г. Верш, дзе ўсё наадварот. “Народная асвета”, 2015.
50. В. Чэпік, У. Жук і інш. – Баравікова Р., Ліпскі У. Бусева школа. Казкі. “Харвест”, 2015.
51. Д. Чупрыс – Шах С. Мару стаць я мастаком. “Звязда”, 2015.
У мастацкае журы прэміі ўвайшлі Валерый Славук, Павел Татарнікаў і Васіліса Паляніна-Календа.
Раней быў абвешчаны спіс з 36 кніг, якія пазмагаюцца за званне найлепшага літаратурнага твора для дзяцей і падлеткаў.
Сёлета прэмія ўручаецца першы раз. У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. Заснавальнікі прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр, фонд “Вяртанне”, Саюз беларускіх пісьменнікаў. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ciotka.by.