Сёлета ў журы Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ўвайшлі:
Ігар Бабкоў — беларускі празаік і філосаф, лаўрэат Прэміі Гедройца 2014;
Анджэй Бжэзецкі — польскі журналіст, аўтар кніг пра Беларусь, галоўны рэдактар часопіса “Nowa Europa Wschodnia”;
Сяргей Дубавец — беларускі пісьменнік, журналіст;
Малгажата Ноцунь — польская журналістка, аўтарка кніг пра Беларусь, намесніца рэдактара часопіса “Nowa Europa Wschodnia”;
Людміла Рублеўская — беларуская пісьменніца, літаратурны крытык;
Ганна Янкута — беларуская перакладчыца, літаратурны крытык.
У адпаведнасці са статутам Прэміі Гедройца, журы абіраецца камітэтам, у які ўваходзяць старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама асоба, якую яны выбралі з сябраў журы мінулых гадоў. Сёлетні камітэт: Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч і Уладзімір Арлоў.
Поўны спіс твораў будзе абвешчаны ў канцы сакавіка. Уручэнне прэміі адбудзецца ў верасні.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. Папярэднія пераможцы: Павал Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў з кнігай “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько з кнігай “Час збіраць косці” (2015).