Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча назвала сёлетні шорт-ліст. У яго ўвайшлі наступныя кнігі і аўтары:
Проза
Анатоль Івашчанка. Анаталогія. — Мінск: “Кнігазбор”;
Кацярына Мядзведзева. Разламашкі майстра Люфта. — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне;
Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест. — Мінск: “Галіяфы”.
Паэзія
Мікіта Найдзёнаў. Развітанцы. — Мінск: “Кнігазбор”;
Алесь Плотка. Байсан. — Мінск: “Кнігазбор”;
Анхела Эспіноса Руіз. Раяль ля мора. — Вільня: “Логвінаў”.
Пераклад
Лізавета Касмач: Ірэна Брэжна. Найлепшы з усіх светаў (пераклад з нямецкай). — Вільня: “Логвінаў”;
Святлана Рогач: Катэржына Тучкова. Жыткаўскія багіні (пераклад з чэшскай). — Вільня: “Логвінаў”;
Святлана Рогач: Іржы Гаічак. Рыбіна кроў (пераклад з чэшскай). — Вільня: “Логвінаў”.
Пераможцы прэміі будуць абвешчаныя 23 сакавіка ў 18.30 на ўрачыстай цырымоніі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Уладзь Лянкевіч, Віктар Марціновіч, Юлія Мацук, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк.
Пераможцы прэміі атрымаюць чэкі ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Аўтары, чые кнігі зоймуць другое і трэцяе месцы ў сваіх намінацыях, атрымаюць узнагароды, эквівалентныя 500$ згодна з курсам Нацыянальнага банка РБ. Паводле рашэння журы колькасць прызоў у адной намінацыі можа быць зменшаная ці адзін з заахвочвальных прызоў можа быць перанесены ў іншую намінацыю.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.