Да 31 студзеня Беларускі ПЭН-цэнтр рэгіструе сябраў журы прэміі “Кніга году”.
Да 31 студзеня Беларускі ПЭН-цэнтр рэгіструе сябраў журы прэміі “Кніга году”. Любы пісьменнік, які цягам апошніх 7 гадоў выдаў мастацкую ці нон-фікшн кнігу, мае права ўвайсці ў журы і паўплываць на вынік прэміі. Запрашаем усіх да ўдзелу.
Нагадваем, што для таго, каб увайсці ў журы, трэба запоўніць форму заяўкі на сайце прэміі “Кніга году”. Прэмія даецца за кнігу незалежна ад жанру, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.
Усе пытанні па прэміі можна задаць па тэлефоне: (+375 17) 284 88 34.