Падчас цырымонii ўручэння прэмii Гедройца 1 чэрвеня а 19-й гадзіне ў гатэлі “Renaissance” (пр. Дзяржынскага, 1Е) чытачы змогуць узяць удзел у галасаванні i абраць свайго фаварыта з шорт-лiста прэмii. Пераможца чытацкага галасавання будзе абвешчаны падчас імпрэзы.
Уваход на цырымонiю вольны, кожны жадаючы зможа ўзяць удзел у чытацкiм галасаваннi.
На галоўную ўзнагароду сёлета прэтэндуюць наступныя кнігі:
1. Таццяна Барысік “Жанчына і леапард” (Мінск, “Кнігазбор”)
2. Альгерд Бахарэвіч “Дзеці Аліндаркі” (Мінск, “Галіяфы”)
3. Антон Францішак Брыль “Ян Ялмужна” (Мінск, “Кнігазбор”)
4. Андрэй Гуцаў “Кніга зданяў” (Мінск, “Кнігазбор”)
5. Сяргей Дубавец “Сіні карабель у блакітным моры плыве” (Мінск, “Каўчэг”)
6. Віктар Казько “Час збіраць косці” (Мінск, “Кнігазбор”)