25 траўня абвешчаныя вынікі прэміі "Кніга году".
25 траўня ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”.
Пераможцаў “Кнігі году” глядзіце на старонцы прэміі.
Аўтары найлепшых, паводле версіі саміх пісьменнікаў, беларускіх кніг атрымалі дыпломы.
Мэта прэміі “Кніга году” ў тым, каб пісьменнікі самі абіралі найлепшыя беларускія кнігі ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”. Прэмія будзе прысуджацца кожны год за мастацкія творы, выдадзеныя ў папярэднім годзе. Кніга павінна быць напісаная беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.
Інфармацыя па першым месцы ад кожнага сябра журы будзе апублікаваная на старонцы праекта ў пачатку чэрвеня.