Наступная сустрэча з аўтарамі шорт-ліста прэміі імя Ежы Гедройца у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца 30 красавіка ў 19.30 з удзелам Таццяны Барысік i Віктара Казько. Мадэратар сустрэчы – Андрэй Хадановiч.
Таццяна Барысік удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Дэбют”, а таксама ў з’ездзе маладых літаратараў у Іслачы ў 1999 годзе. Аўтар самвыдатаўскага зборніка “Гаркну ў бліскучы мацюгальнік” (2003, Асіповічы). Віктар Казько — беларускі празаік, выдаў аповесці «Високосный год» (1974), «Здравствуй и прощай» (Масква, 1976), «Две повести» (1977), «Суд у Слабадзе» (аповесць і апавяданні, 1978), раманы «Неруш» (1983), «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1987), кнігі прозы «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» (1991), «Бунт незапатрабаванага праху» (2009), «Час збіраць косці» (2014) і інш.
Шорт-лiст можна паглядзець на сайце прэміі.