На афіцыйным сайце прэміі імя Ежы Гедройца з’явілася інфармацыя пра усе намінаваныя кнігі.
Цяпер на старонцы сайта можна прачытаць анатацыі да кніг, знайсці звесткі пра творчую біяграфію аўтараў, а таксама пазнаёміцца з урыўкамі большасці кніг, што намінуюцца на прэмію.
Да 31 сакавіка журы прэміі вызначыць доўгі спіс прэміі з 12 найлепшых кніг. Сачыце за абнаўленнямі на сайце!
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.
Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”.