У поўны спіс прэміі ўвайшлі наступныя аўтары і кнігі:
Проза
1. Ядвіга Адамчык. СТО грам гіСТОрый. — Вільня: “Логвінаў”
2. Алена Беланожка. Чамадан з кракадзілавай скуры. — Мінск: “Выдавецкі дом “Звязда”
3. Дар’я Вашкевіч. Баваўняная дзяўчынка. — Мінск: “Галіяфы”
4. Віталь Воранаў. Шэптам. — Беласток: “Wschodzący Białystok”
5. Алена Мальчэўская. Ша-ша з левага чаравіка. — Мінск: “Выдавецкі дом “Звязда”
6. Неролі. Нявеста-пачвара. — BYBOOKS [электроннае выданне]
7. Аляксей Палачанскі. Мой цвік. — Мінск: “Галіяфы”
8. Рома Свечнікаў. Рома едзе: кніга 1. — Вільня: 34mag.net / Логвінаў
Паэзія
1. Таццяна Нядбай. Сірэны спяваюць джаз. — Варшава
2. Антон Рудак. Верхні горад. — Мінск: “Кнігазбор”
3. Юля Цімафеева. Кніга памылак. — Мінск: “Галіяфы”
У намінацыі “Пераклад” прэмія сёлета прысуджацца не будзе.
У склад журы прэміі ўвайшлі Уладзімір Арлоў, Павел Бераговіч, Алена Гушча, Марына Запартыка, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Алесь Пашкевіч.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская і інш.