Людзі Слова ў няволі (30)
Пошук

Ціхан Чарнякевіч пра Рэзідэнцыю маладога літаратара


Крытык і гісторык літаратуры Ціхан Чарнякевіч узяў удзел у Рэзідэнцыі маладога літаратара сёлета ў красавіку.

Я прыехаў у Вільню ўпершыню: неяк за сямейнымі мітрэнгамі і крытычным пайком зусім не да падарожжаў апошнім часам. Таму перш за ўсё хацеў пабачыць самую Вільню, пахадзіць ейнымі вулкамі, чымся пісаць нешта канкрэтна-пачуццёвае. Але высветлілася напрыканцы, што напісаў я ненатуральна шмат, і, акрамя пісання, шмат чаго паспеў…