2 чэрвеня ў кангрэс-холе гатэля “Вікторыя” ўручылі прэмію Гедройца за найлепшую кнігу 2013 года. Лаўрэатам прэміі зрабіўся Ігар Бабкоў з кнігай “Хвілінка: Тры гісторыі”, які і атрымаў чэк ад IdeaBank.
Другое месца — Артур Клінаў з кнігай “Шклатара”. Узнагарода за другое месца прадугледжвае творчую стыпендыю на востраве Готланд (Швецыя).
Трэцяе месца атрымаў Вінцэсь Мудроў за кнігу “Багун”. Прыз — творчая стыпендыя ў Вроцлаве (Польшча).
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку — Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, з польскага боку — Малгажата Бухалік, Адам Паморскі. Ганаровы старшыня журы — Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Ганаровы старшыня выконвае прадстаўнічыя функцыі і не ўдзельнічае ў працы журы.
Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.