На афіцыйным сайце прэміі імя Ежы Гедройца з’явілася інфармацыя пра усе намінаваныя кнігі.
Цяпер на старонцы сайта можна прачытаць анатацыі да кніг, знайсці звесткі пра творчую біяграфію аўтараў, а таксама пазнаёміцца з урыўкамі кожнай кнігі, што намінуецца на прэмію.
Увечары 27 сакавіка журы прэміі вызначыць доўгі спіс прэміі з 12 найлепшых кніг. Сачыце за абнаўленнямі на сайце!