
З 25 па 29 чэрвеня 2013 года на возеры Рака ў Браслаўскім раёне прайшоў летнік маладых літаратараў, у якім удзельнічалі пераможцы конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтра імя Максіма Танка.
З 25 па 29 чэрвеня 2013 года на возеры Рака ў Браслаўскім раёне прайшоў летнік маладых літаратараў, у якім удзельнічалі пераможцы конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтра імя Максіма Танка.
У межах летніка Андрэй Хадановіч і Валянцін Акудовіч правялі паэтычныя семінары, на якіх удзельнікі сумесна разбіралі творы пераможцаў. Апроч гэтага быў арганізаваны шэраг іншых мерапрыемстваў, у тым ліку практычныя заняткі, лекцыі, абмеркаванні і слэм. Удзельнікі наведалі дом Максіма Танка ў Пількаўшчыне, а таксама яго лецішча на Нарачы. Выніковая вечарына конкурсу маладых літаратараў імя Максіма Танка прайшла ў летніку “Лятучага ўніверсітэта”.