• Навiны
  • Уручэнне прэміі імя Алеся Адамовіча 2026

Уручэнне прэміі імя Алеся Адамовіча 2026

Апошняе абнаўленне: 3 лістапада 2026
Уручэнне прэміі імя Алеся Адамовіча 2026

26 лістапада, 18:30
Цэнтр літаратурных і культурных даследаванняў імя Лейбніца (ZfL)
Pariser Straße 1, 10719 Berlin
Мова: імпрэза пройдзе на беларускай мове з сінхронным перакладам на нямецкую.
Рэгістрацыя: неабходная папярэдняя рэгістрацыя. Калі ласка, запоўніце форму.

Беларускі ПЭН запрашае пісьменнікаў, чытачоў і даследчыкаў далучыцца да цырымоніі ўручэння прэміі імя Алеся Адамовіча, якая пройдзе 26 лістапада 2026 года а 18:30 у Цэнтры літаратурных і культурных даследаванняў імя Лейбніца (Leibniz-Zentrum für Literatur- und Kulturforschung) у Берліне.

Цырымонія пройдзе ў межах двухдзённай майстэрні «Cultural Crossroads: Popular Culture, Diaspora, and the Quest for Belonging», якую арганізуе ZfL 26–27 лістапада ў межах даследчага праекта «Narratives of Diasporic Identities in Popular Culture: Belarus after 2020». Даведацца больш пра майстэрню.

Вечар будзе прысвечаны выдатным творам, што закранаюць вострыя пытанні нашага часу, і ўшанаванню лаўрэата ці лаўрэаткі прэміі 2026 года.

Прэмія была заснаваная ў 1995 годзе Беларускім ПЭНам у памяць пра выдатнага беларускага пісьменніка, грамадскага інтэлектуала і грамадзянскага актывіста Алеся Адамовіча. Сёння яна ўручаецца пры падтрымцы пісьменніцы і лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч.

На імпрэзе можна будзе больш даведацца пра творы, што ўвайшлі ў сёлетні кароткі спіс прэміі, сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай літаратурнай супольнасці Нямеччыны і стаць сведкамі абвяшчэння пераможцы 2026 года. Пасля гэтага адбудзецца адмысловая размова з лаўрэатам ці лаўрэаткай і запрошанымі гасцямі, каб абмеркаваць ролю літаратуры і публіцыстыкі ў асэнсаванні ключавых пытанняў нашага часу. 

Сардэчна запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай, культурай і сучасным публічным дыскурсам!

Больш даведацца пра прэмію
Сачыць за навінамі прэміі